Віталь Іванавіч Крэчатовіч () — батанік, спецыяліст па асаковых раслінах.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнага служачага. Неўзабаве з бацькамі пераехаў у Клінцы Чарнігаўскай губерні. У 1919 годзе атрымаў у Клінцах сярэднюю адукацыю. Яшчэ ў сярэдняй школе вельмі цікавіўся прыродазнаўствам, у прыватнасці збіраў гербарый мясцовай флоры. У 1920 годзе заснаваў Клінцоўскі абласны музей, быў кіраўніком яго батанічнага аддзела і бібліятэкі Віталій Іванавіч Крэчатовіч, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы»..
У 1924−1926 гадах выкладаў прыродазнаўства ў мясцовых школах. Разумеючы недастатковасць сваёй падрыхтоўкі, у 1926 годзе пераехаў у Ленінград для працы на грамадскіх пачатках у Гербарыі Батанічнага інстытута Расійскай акадэміі навук. Там Крэчатовіч падрыхтаваў сваю першую навуковую публікацыю «Нататкі пра асаку Яраслаўскай губерні», надрукаваную ў 1927 годзе. Сістэматыка роду Carex (Асака) стала справай жыцця Крэчатовіча.
У 1928 годзе па рэкамендацыі Мікалая Іванавіча Вавілава Крэчатовіч быў залічаны ў аспірантуру ва Усесаюзны інстытут раслінаводства, варта адзначыць, што пры гэтым у Крэчатовіча не было вышэйшай адукацыі. У аспірантуры ён піша дзве працы па сістэматыцы чаю і камелій, аднак яны засталіся неапублікаванымі. Крэчатовіч працаваў таксама ў Гербарыі Галоўнага батанічнага саду СССР. З 1930 года Крэчатовіч − навуковы супрацоўнік Батанічнага інстытута. У 1935 годзе ён атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук без абароны дысертацыі. Планаваў доктарскую дысертацыю па тэме «Паходжанне асакі», але абараніць яе не паспеў.
У 1941 годзе Крэчатовіч уступіў у шэрагі народнага апалчэння і стаў кандыдатам у члены УКП(б). Неўзабаве быў вернуты ў Батанічны інстытут. Удзельнічаў у будаўніцтве абарончых збудаванняў на подступах да горада, у работах па выратаванні раслін Батанічнага інстытута пасля прамога пападання бомбы ў аранжарэі батанічнага саду. Памёр у блакадным Ленінградзе Виталий Иванович Кречетович — флорист-систематик, ботаник-географ, Гуков Г. В. Чье имя ты носишь, растение? Владивосток, 2001. С. 262—263..
Складальнік апісанняў да ўсіх відаў роду Асака ў выданні «Флора СССР». Акрамя гэтага роду апрацоўваў сямействы Сітавыя, Злакавыя, Марэнавыя і Бабовыя Известные ботаники - Кречетович, Виталий Иванович, Советская ботаника, 1947 г. № 5..
Кнігі «Флора СССР» (1934—1964, калектыўная праца савецкіх батанікаў).
Асноўныя працы Заметки об осоках Ярославской губернии. — Л., 1927. Carex L. — Осока // Флора Забайкалья. — Л., 1931. Вып. 2. — С. 113—136. Cyperaceae — Осоковые // Флора Туркмении. — Л., 1932. — Т. 1, вып. 2. — С. 213—233. Род Осока — Carex L. // Флора СССР. — Л., 1935. — Т. 3. — С. 111—464. Ключ для определения осок Средней Азии. — Ташкент, 1935. Новые осоки для Южно-Уссурийского края (соавт. З. И. Лучник) // Труды Дальневосточного филиала АН СССР. Серия «Ботаника». — 1937. — Т. 2. — С. 887—895. Carex L. // Флора Грузии. — Тбилиси, 1941. — Т. 2. — С. 366—419. Род Осока — Carex L. (соавт. — П. Н. Овчинников, А. П. Чукавина) // Флора Таджикской ССР. — М.; Л., 1963. — Т. 2. — С. 82-145.
Роды і віды раслін названыя імем Крэчатовіча Kreczetoviczia (сінонім Trichophorum) Carex kreczetoviczii Cytisus kreczetoviczii
Крыніцы
Катэгорыя:Вучоныя Беларусі