Станіслаў Юзаф Даўнаровіч (; 1874, Лохаў, Царства Польскае, Расійская імперыя — 1941, Аўшвіц, Трэці рэйх) — польскі палітычны дзеяч, міністр унутраных спраў (1921—1922 гг.), ваявода Валынскі (1921 г.), ваявода Палескі (1922—1924 гг.).

Біяграфія Нарадзіўся 28 сакавіка 1874 года ў Лохаве, у сям’і польскага шляхціча Медарда Даўнаровіча герба Пржыяцель і Стэфаніі Харноўскай.

Вучыўся ў Імператарскім Варшаўскім універсітэце, але за дзейнасць у Польскай сацыялістычнай партыі быў адлічаны. З’ехаў у Львоў, дзе паступіў ва ўніверсітэт, затым перавёўся ў Львоўскую палітэхніку, якую і скончыў.

Арганізатар польскіх стралецкіх дружын на тэрыторыі Галіцыі.

З 1915 года знаходзіўся ў Вярхоўным нацыянальным камітэце ().

У 1921 годзе быў прызначаны ваяводам Валынскім.

У 1921—1922 гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Польшчы ва ўрадзе Антоні Панікоўскага.

У 1922—1924 гадах быў ваяводам Палескім. Сышоў у адстаўку неўзабаве пасля нападу каля Лунінца савецкага дыверсійнага атрада на цягнік, у якім ён ехаў.

З’яўляўся актыўным членам Львоўскай масонскай ложы.

Загінуў у 1941 годзе ў нямецкім канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц.

Узнагароды Ордэн Адраджэння Польшчы (1923); Крыж Незалежнасці (1934).

Сям’я Меў сястру Марыю і братоў Юзафа, Медарда і Казіміра. Быў жанаты, меў дачок Крысціну і Ядвігу.

Заўвагі

Катэгорыя:Масоны Польшчы Катэгорыя:Ваяводы палескія Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Польшчы Катэгорыя:Члены Польскай сацыялістычнай партыі Катэгорыя:Кавалеры Крыжа Незалежнасці Катэгорыя:Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы