Даўят або Даўял (Давъѧтъ і Довъѧлъ у межах аднаго тэксту) — князь літоўскі.
Згаданы аднойчы Галіцка-Валынскім летапісам у дагаворы 1219 годаГрушевський М. Хронологія подій Галицько-Волинського літопису // Записки Наукового товариства ім. Шевченка. — Львів, 1901. — Т. 41. — С. 16. паміж галіцка-валынскімі і літоўскімі князямі. Даўят названы другім, а яго брат Вілікаіл («братъ Довъяловъ Виликаилъ») — пятым, з пяці старэйшых літоўскіх князёў, якія разам з шаснаццаццю іншымі літоўскімі, жамойцкімі і дзяволтаўскімі князямі, а таксама Рушкавічамі і Булевічамі заключылі мір з галіцка-валынскімі князямі Данілам і Васілька Раманавічамі.
«Въ лѣто 6723 . Божиимъ повелениемь прислаша князи Литовьскии к великой княгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Быху же имена литовьскихъ князей се: старѣшей Живинъбудъ, Давъятъ, Довъспрункъ, братъ его Мидогъ, братъ Довъяловъ Виликаилъ. А жемотьскыи князи: Ерьдивилъ, Выкынтъ, а Рушьковичевъ — Кинтибуть, Вонибут, Бутовить, Вижѣикъ, и сынъ его Вишлий, Китений. Пликосова, а се Булевичи — Вишимут, егоже уби Миндого тъ, и жену его поялъ, и братью его побилъ, Едивила, Спрудѣйка, А се князи из Дяволтвы: Юдьки, Пукѣикъ, Бикши, Ликиикъ. Си же вси миръ даша князю Данилови и Василку, и бѣ земля покойна»Галицко-волынская летопись ..
Памёр, імаверна, да 1235 года, калі галіцкі князь Даніла Раманавіч паслаў літоўцаў на чале з Міндоўгам разам з Ізяславам Наваградскім ваяваць супраць Конрада Мазавецкага.
На думку Вячаслава Насевіча, Даўят і Вілікаіл маглі быць сынамі аднаго са старэйшых братоў Жывібунда.
Гл. таксама Даўгерутэ
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Князі літоўскія