Казе́льскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Казельск.
Геаграфія Казельскі раён мяжуе з Бабынінскім, Мяшчоўскім, Перамышльскім, Ульянаўскім і Сухініцкім раёнамі, а таксама з Тульскай вобласцю. Плошча раёна складае 1522,67 км².
Гісторыя Казельскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласці. 27 верасня 1937 года Заходняя вобласць была ліквідавана і раён увайшоў у склад Смаленскай вобласці. 5 ліпеня 1944 года раён быў перададзены ў склад навастворанай Калужскай вобласці.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Калужскай вобласці