Сыктыўдзінскі раён (, ) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Геаграфія Раён размешчаны на заходнім поўдні рэспублікі. Мяжуе з Вусць-Вымскім, Княжпагосцкім, Корткераскім, Сысальскім, Кайгародскім рэспублікі Комі, а таксама з Ленскім раёнам Архангельскай вобласці. Тэрыторыя раёну з усіх бакоў атачае сталіцу рэспублікі горад Сыктыўкар. Плошча раёна складае 7405 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда і Сысала.
Гісторыя Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).
Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 24 746 чалавек. Насельніцтва раёна ў асноўным складаюць комі-зыране і рускія. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйны падзел У склад раёна ўваходзяць 13 сельскіх паселішчаў.
Назва Адміністрацыйны цэнтр Выльгорцкае с/п с. Выльгорт Зелянецкае с/п с. Зелянец Лэзымскае с/п с. Лэзым Мандацкае с/п п. Мандач Нюўчымскае с/п п. Нюўчым Озельскае с/п с. Озел Пажгінскае с/п с. Пажга Палевіцкае с/п с. Палевіцы Слудскае с/п с. Слудка Часаўскае с/п с. Часава Шошкінскае с/п с. Шошка Ыбскае с/п с. Ыб Яснэгскае с/п п. Яснэг
Транспарт Праз раён праходзіць адзіная ў рэспубліцы Комі расійская аўтатраса федэральнага значэння — Р-176 «Вятка», якая звязвае Сыктыўкар і Кіраў. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць пасёлкі Яснэг і Нюўчым з навакольнымі паселішчамі.
Спасылкі
Сыктывдинский район республики Коми
Катэгорыя:Раёны Комі