Дамінік Радзівіл (; нар. 1 лістапада 1964, Варшава) — польскі эканаміст.

Біяграфія Нарадзіўся 1 лістапада 1964 года ў Варшаве. Сын Яна Мацея Радзівіла і Альжбеты з Карскіх, унук Канстанціна Мікалая Радзівіла Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ..

Працаваў у банкаўскай сферы. У 2007—2008 гадах быў дырэктарам PGE Górnictwo i Energetyka SA. З 13 лютага 2009 года сакратар стану (віцэ-міністр) у Міністэрстве фінансаў ПольшчыКамунікат на старонцы Міністэрства фінансаў Польшчы.

Сям’я Жонка Альжбета з Мілеўскіх, мае трох дзяцей.

Візіты ў Беларусь У маі 2009 года адбыўся неафіцыйны візіт у Беларусь разам з іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога Радзівілы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў Мінску, а таксама Мір і Нясвіж, вёскі Паланечку і Ішкалдзь.

Дамінік Катэгорыя:Намеснікі міністраў Польшчы