Ганна Крысціна Радзівіл () — княгіня з роду Радзівілаў.

Біяграфія Дачка Лі Радзівіл і князя Станіслава Радзівіла.

Ахрышчаная ў чэрвені 1961 года ва Вэстмінстэрскім абацтве ў Лондане ў прысутнасці, сярод іншых, яе дзядзькі і хроснага бацькі Прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі і яе цёткі з боку маці Жаклін Кенэдзі. Хроснай маці была сястра бацькі Крысціна, графіня Патоцкая, якая прыехала з Мадрыда, каб прыняць удзел у цырымоніі.

Ганна Радзівіл з’яўляецца малодшай сястрой амерыканскага журналіста і прадзюсара Антонія Радзівіла. Разам з братамі і сястрой Каралінай Кенэдзі часта праводзіла канікулы ў рэзідэнцыі Анасіса, другога мужа Жаклін Кенэдзі.

У 1999 годзе выйшла замуж за Атавіа Аранцыа, прафесара медыцыны Калумбійскага ўніверсітэта. Пара развялася ў 2005 годзе.

Жыве ў Нью-Ёрку, дзе, як і яе маці, прысвячае сябе мастацтву. Даводзілася прыёмнай дачкой рэжысёру Герберту Росу, з якім яе маці была ў шлюбе з 1988 да 1999 года. Працавала як асістэнт постпрадукцыі ў фільме «У сапраўдным святле».

Крыніцы

Літаратура Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы / К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. — 3-яе выд. — Мінск: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ISBN 978-985-01-0740-4

Спасылкі Ціна Радзівіл у базе даных кінаакцёраў

Ганна Крысціна