Качуча ( — маленькая лодка) — іспанскі народны танец., С.636

Гісторыя Качуча з’яўляецца андалускім танцам сольнага выканання ў 3/4 або 3/8 такту, падобным з балеро. Паходзіць з паўднёва-іспанскай правінцыі Кадыс (па іншых дадзеных — з Кубы). Традыцыйна качучу могуць танчыць як мужчыны, так і жанчыны. Звычайна танец суправаджаецца стукам кастаньет і прытаптываннем абцасаў (цапатэада).

У XIX стагоддзі качуча была адным з любімых танцаў, якія выконваліся на розных сцэнах Еўропы. У тэатры качуча ўпершыню з’яўляецца ў балеце да оперы «» (1812), затым — у балеце Жана Каралі «» (1836), дзе яе танчыла балерына Фані Эльслер — у яе выкананні гэты танец стаў сапраўднай сенсацыяй. Гэтую качучу таксама танчыла Люсіль Гран, а пазней у 1910 годзе — Ганна Паўлава.

Крыніцы

Катэгорыя:Іспанскія народныя танцы