Sherpa Light — сямейства чатырохколавых лёгкіх браніраваных машын, распрацаваных французскай кампаніяй Renault Trucks Defense (RTD). Даступны ў небраняваных і браніраваных варыянтах. Падыходзіць для выканання тактычных задач (разведка, патруляванне, суправаджэнне канвояў).
Бронеаўтамабіль быў афіцыйна прадстаўлены публіцы на выставе Eurosatory 2006 у Парыжы. Серыйная вытворчасць пачалася ў 2007.
Сямейства прадстаўлена наступнымі ўзорамі:
Sherpa 2: базавая версія з чатырма месцамі і грузападымальнасцю 2 тоны. Sherpa 3: базавая версія з двума месцамі, без браняванай кабіны і грузападымальнасцю 3,5 тоны. Sherpa 3A: тое самае, што Sherpa 3, але з браняванай кабінай. Sherpa 3 Grand Volume: доўгі корпус шасі з месцам на 10 чалавек. Sherpa 3 Special Forces: лёгкая штурмавая машына для спецназа. Sherpa 3 High Intensity: для разведвальных падраздзяленняў спецназа.
Браневікі Sherpa Light выкарыстоўваюцца Аўстраліяй, Бразіліяй, Чылі, Егіптам, Францыяй, Ганай, Індыяй, Інданезіяй, Кувейтам, Косава, Ліванам, Мексікай, Марока, Катарам і Саудаўскай Аравіяй.
Заўвагі
Катэгорыя:Аўтамабілі Renault Катэгорыя:Пазадарожнікі Катэгорыя:Бранятэхніка Францыі