Рэспубліка Конга () — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, якая існавала ў 1960—1964 гадах на месцы былога Бельгійскага Конга«Zaire: Post-Independence Political Development», Library of Congress. Затым назва была зменена на Дэмакратычную Рэспубліку Конга (ДРК), каб пазбягаць блытаніны з аднайменнай краінай, былой французскай калоніяй. Дагэтуль дзве дзяржавы адрознівалі па назвам сталіц — Бразавіль і Леапольдвіль (цяпер Кіншаса)От Лумумбы до наших дней // Комерсантъ, 27.06.2020.
Гісторыя 30 чэрвеня 1960 года бельгійскі кароль Бадуэн I абвясціў утварэнне незалежнай Рэспублікі Конга. Яе прэзідэнтам быў абраны Жазеф Касавубу, прэм’ер-міністрам — Патрыс Лумумба.
Незалежная палітыка Лумумбы выклікала незадаволенасць прыхільнікаў захавання цесных кантактаў з Бельгіяй. У выніку антыўрадавых пратэстаў і бунту ваенных прэм’ер быў фактычна адхілены ад улады. Скарыстаўшыся складанай унутрыпалітычнай сітуацыяй, лідары этнарэгіянальных партый Маіз Чомбэ і Альбер Каланджы абвясцілі аб адзяленні правінцый Катанга і Касаі. Тым часам Лумумба быў забіты. Начальнік генштаба кангалезскай арміі Мабуту Сесе Секо, пры падтрымцы Бельгіі і ЗША, здзейсніў дзяржаўны пераварот.
Прыхільнікі Лумумбы абвясцілі аб фарміраванні альтэрнатыўнага ўрада ў горадзе Стэнлівіль (цяпер Кісангані) на чале з Антуанам Гізенга. Для пераадолення крызісу ўлады ўключылі ў склад урада Гізенгу. У 1962—63 гадах адноўлены парадак у мяцежных правінцыях Катанга і Касаі. 1 жніўня 1964 года ўступіла ў сілу Канстытуцыя краіны, якая ўсталявала федэратыўны лад дзяржавы. Краіна была перайменаваная ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга.
З 1971 па 1997 год Дэмакратычная Рэспубліка Конга насіла назву Рэспубліка Заір.
Гл. таксама Кангалезскі крызіс
Крыніцы
Літаратура Демократическая Республика Конго // Большая российская энциклопедия
Катэгорыя:Кангалезскі крызіс