Мазырскі аэрапорт — былы аэрапорт у Гомельскай вобласці Беларусі. Размяшчаўся ў в. Вялікі Бокаў, за 8 кіламетраў ад горада Мазыр. Цяпер база авіяцыі МНС.
Гісторыя Пачаў дзейнічаць у 1930-я гады.
У 1932 годзе ўвайшоў у першую беларускую транспартную авіялінію «Мінск — Глуск — Парычы — Мазыр» (курсіравалі 3 самалёты По-2, пераважна вазілі пошту), а ў 1934 годзе ўвайшоў у адну з чатырох мясцовых пасажырскіх паветраных ліній.Белорусская ССР, краткая энциклопедия
У гады Вялікай Айчыннай вайны аэрапорт быў цалкам разбураны гітлераўцамі.Гражданская авиация, 1967
У 1960-х гадах у сувязі з развіццём горада аэрапорт аднавілі, на 1967 год у аэрапорце было адно звяно, некалькі самалётаў — Як-12 і Ан-2, невялікі калектыў пілотаў.
25 красавіка 1967 года Мазырскі аэрапорт асвоіў новую лінію «Мазыр — Масква».
З Мазырскага аэрапорта рэгулярна выконваліся рэйсы: Мінск—Гомель—Мазыр. Першапачаткова на самалётах Лі-2, пазней — Ан-24 і Як-40. Вырабляўся з 40-х па 1992 год, штодня. Мінск—Мазыр—Кіеў. Самалёты Ан-24, калі не хапала месца — ляцеў дадаткова Ан-2. Мазыр—Масква—Мазыр. Самалёты Як-40. Вырабляўся з 1975 па 1985 год, некалькі разоў на тыдзень. Мазыр—Нароўля—Хойнікі—Гомель. Самалёты Ан-2. Вырабляўся штодня.
1 ліпеня 1989 года ў Мазыры быў адкрыты авіяспартсклуб ДТСААФ.
Пасля распаду СССР дзейнасць аэрапорта была спыненая, апошні пасажырскі рэйс з Мазырскага аэрапорта вылецеў у 1992 годзе.
У 2007 і 2015 гадах разглядалася пытанне аб аднаўленні малой авіяцыі ў Мазырскім аэрапорце.
Цяпер у аэрапорце базуецца авіяцыя МНС і лясгаса, праводзяцца злёты аўтаклубаў.
Славутасць Помнік-верталёт Мі-2У. Размешчаны каля вёскі Вялікі Бокаў на тэрыторыі былога Мазырскага аэрапорта (цяпер база авіяцыі МНС).
Заўвагі
Спасылкі Когда самолеты были большими. Репортаж из забытого провинциального аэропорта Mozyr Airport LCL: AG4543
Катэгорыя:Мазыр Катэгорыя:Аэрапорты Беларусі Катэгорыя:Вялікі Бокаў Катэгорыя:З’явіліся ў 1930-я гады