82-я стралковая дывізія — воінскае злучэнне РСЧА Узброеных Сіл СССР.
Умоўнае найменне — вайсковая часць (в/ч) № 6567Свойский Ю. М. Военнопленные Халхин-Гола. История бойцов и командиров РККА, прошедших через японский плен. — М.: Русский фонд содействия образованию и науке, 2014. — 320 с. — ISBN 978-5-91244-130-1..
Гісторыя Часць сфарміравана ў 1932 годзе на тэрыторыі Пермскай вобласціВоенный энциклопедический словарь. 1984. Львовский механизированный корпус. С. 410.. У маі 1935 года дывізія пераведзена ў склад Уральскай ваеннай акругіСайт Механизированные корпуса РККА. 82-я моторизованная дивизия. У маі 1939 года пераведзена ў склад Забайкальскай ваеннай акругі.
У чэрвені камандзір 82-й стралковай дывізіі атрымаў загад аб пераходзе дывізіі ў склад 57-га асобага корпуса на тэрыторыі Мангольскай Народнай Рэспублікі. У ліпені—верасні дывізія ўдзельнічала ў адлюстраванні нападу арміі Маньчжоу-го і японскай Квантунскай арміі на МНР на р. Халхін-ГолСайт РККА. Энциклопедия. 82-я мотострелковая дивизия (ф. 1939). За адрозненні падчас баявых дзеянняў дваім вайскоўцам дывізіі прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а 1910 байцоў узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Пасля заканчэння баёў дывізія дыслакавалася ў н. п. Баін-Тумен у МНР.
23 верасня на базе дывізіі сфарміравана 112-я стралковая дывізія. 15 студзеня 1940 года яна перафармаваная ў 82-ю мотастралковую дывізію. У сакавіку 1941 года злучэнне перафармавана ў 82-ю матарызаваную дывізію і ўведзена ў склад 29-га механізаванага корпуса 17-й арміі. У ліпені—жніўні зноў перафармавана ў мотастралковую.
Далей дывізія пачала перамяшчэнне на савецка-германскі фронт і да 25 кастрычніка прыбыла ў склад Заходняга фронту.
19 сакавіка 1942 года дывізія ператворана ў 3-ю гвардзейскую мотастралковую дывізіюПеречень № 5 стрелковых, горнострелковых, мотострелковых и моторизованных дивизий, входивших в состав действующей армии в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 годы..
Крыніцы
Спасылкі
Сайт Механизированные корпуса РККА. 82-я моторизованная дивизия.
Катэгорыя:Дывізіі СССР