Зінаіда Адамаўна Бондар (, Баранавічы — , ) — савецкі вучоны-медык у галіне гепаталогіі і гастраэнтэралогіі.

Доктар медыцынскіх навук (1952), прафесар (1957), член-карэспандэнт АМН СССР (1969). Ганаровы дзеяч навукі РСФСР (1969).

Біяграфія Нарадзілася 1 снежня 1907 года ў Баранавічах.

У 1930 годзе скончыла Маскоўскі інстытут фізічнай культуры, у 1938 годзе — Першы Маскоўскі медыцынскі інстытут. У 1938—1941 гадах навучалася ў аспірантуры, абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пра рэгуляцыю кіслотнасці страўнікавага соку».

У 1941—1945 гады падчас вайны працавала ў тэрапеўтычным аддзяленні палявога шпіталя і эвакуацыйнага шпіталя 2-га Беларускага фронту. Скончыла службу ў званні маёра медыцынскай службы.

Пасля вайны працавала ў Першым Маскоўскім медыцынскім інстытуце. У 1952 годзе З. А. Бондар абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Механічная жаўтуха».

Аўтар 173 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, прысвечаных клініцы, патагенезу, дыягностыцы і лячэнню хранічных дыфузных захворванняў пячонкі — механічных жаўтух, цырозаў і хранічных гепатытаў.

З. А. Бондар спрыяла ўкараненню ў клінічную гепаталогію сучасных метадаў даследавання: радыеізатопнага, марфалагічнага прыжыццёвага вызначэння ізаферментаў.

З. А. Бондар з’яўлялася намеснікам старшыні Усесаюзнага таварыства тэрапеўтаў, членам Камітэта Міжнароднага таварыства ўнутранай медыцыны.

Памерла ў 1980 годзе. Урна з прахам пахавана ў калумбарыі Ваганькаўскіх могілак у Маскве.

Навуковыя творы

Бондарь, З. А. Механическая желтуха. — М., 1956. — 224 с. Бондарь, З. А. Желтухи. — М., 1965. — 352 с. Бондарь, З. А., Сыркин, А. Л. Клинические задачи по терапии: учебное пособие. — М, 1976. — 152 с. Бондарь, З. А. Клинические задачи по гастроэнтерологии. М., 1973. — 124 с. Бондарь, З. А. Лечебное питание при заболеваниях внутренних органов. — М., 1971. — 179 с.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавічах Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук