Шанаванне "Святога Каменя" — лакальная традыцыя вёскі Крамянец, Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў Беларусі. Камень-следавік шануецца мясцовымі жыхарамі як здольны даць дабрабыт і здароўе, выклікаць дождж. Людзі вераць, што сляды на камені пакінуты Богам, калі той спускаўся з нябёсаў.

Гісторыя Прынесены ледавіком са Скандынавіі.

Пра традыцыю шанавання "Святога каменя" жыхарамі Крамянца вядома з 1911 года. Іншай назвы сучасныя жыхары не памятаюць. У 1980-х гадах яго даследаваў доктар геолага-мінералагічных навук з Эрнст Ляўкоў, а таксама геолагі Аляксандр Карабанаў і Валерый Вінакураў. Тады 74-гадовая жыхарка Крамянца Зося Рогач, расказала, што камень таксама называлі Богаў, і, з падказкі Ляўкова, часам Дажбогаў. Хадзілі да яго на Вялікдзень, на Яна, Яблычны Спас, па нядзелях. На Вялікдзень ішлі да ўсходу сонца і неслі пісанкі, булкі, грошы. Мылі твар, вочы, ногі вадой з паглыбленняў на камені. У засуху да каменя ішлі дзевяць удоў, высякалі калы ў рост чалавека і падважвалі імі камень — на трэці дзень ішоў дождж. Каб спыніць ужо непатрэбны дождж, калы вымалі з-пад каменя. Той, хто прыходзіў да каменя, спачатку клаў ахвяру (грошы, палатно, кветкі, хлеб, яблыкі, пернікі).

З 1911 года вядома, што каля валуна былі капліца і крынічка, ваду з якой лічылася вельмі чыстай і карыснай, святой, але цяпер пра крыніцу ніхто не памятае. Ёсць паданне пра паходжанне выемак (слядоў) на камяні.

Цяперашні час Святы камень -- аб’ектам культурнай памяці жыхароў Крамянца. Як сакральны аб’ект яго падтрымліваюць вернікі абодвух канфесій — праваслаўныя і каталікі. Да каменя заходзяць каталіцкія паломнікі, што ідуць штогод у Будслаў на фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. Дары, якія прыносяць да каменя, часта асвячаюць у праваслаўнай царкве.

Ахоўны статус

Камень-следавік "Святы камень" эпохі бронзавага веку, за 0,6 км на поўнач ад Крамянца — .

"Святы камень" ахоўваецца дзяржавай як адметны помнік прыроды з 1987 года. Кая каменя ўстаноўлены ахоўны знак, а ў вёсцы — указальнік дарогі да каменя.

У 2016 годзе традыцыі шанавання "Святога каменя" надазены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Яна была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр — 63Б0000106).

Гл. таксама Культ каменнай дзяўчынкi

Літаратура https://www.academia.edu/resource/work/149771206

Спасылкі Жывая спадчына Беларусі: інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Дучыц Л. Традыцыя шанавання Святога каменя ў вёсцы Крамянец Лагойскага раёна Мінскай вобласці//Электронная бібліятэка БГУ

Катэгорыя:Культура Лагойскага раёна Катэгорыя:Крамянец (Лагойскі раён)