Калгарыйскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Калгары ў правінцыі Альберта, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт пачаў сваю дзейнасць у 1944 годзе як філіял Альбертаўскага ўніверсітэта, а ў 1966 годзе быў рэарганізаваны ў асобны ўніверсітэт. Ён складаецца з 14 факультэтаў і больш за 85 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў. Галоўны кампус, які займае каля 200 гектараў, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы горада каля ракі. Гэта адзін з лепшых даследчых універсітэтаў Канады. Сярод вядомых выпускнікоў — прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер, стваральнік мовы праграмавання Java Джэймс Гослінг, сузаснавальнік Uber Гарэт Кэмп, астранаўт Роберт Тырск і інш. Універсітэт падрыхтаваў больш за 170 000 выпускнікоў, якія пражываюць у 152 краінах свету.
Структура Факультэт мастацтваў Школа медыцыны Школа архітэктуры, планіроўкі і ландшафту Школа бізнесу Факультэт кінезіялогіі Факультэт права Факультэт медсястрынства Школа інжынерыі Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт сацыяльнай працы Факультэт ветэрынарнай медыцыны Школа адукацыі Школа дзяржаўнай палітыкі Факультэт магістратуры і аспірантуры
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады