Яечная салата — страва з нарэзаных гатаваных яек або яечні, гарчыцы і маянэзу, а таксама гародніны, часта з дадаткам іншых складнікаў. Звычайна яечную салату ўжываюць як складнік для бутэрбродаў з яйкамі.

Гісторыя Адзін з найдаўнейшых вядомых рэцэптаў бутэрбродаў з яечнай салатай быў апублікаваны ў The Boston Cooking-School Cook Book у 1896 годзе і падпісаны Фані Фармер.

Віды салаты

Яечную салату могуць рабіць з дадаткам іншых халодных прадуктаў — бекону, балгарскага перцу, каперсаў, сыру, агуркоў, зялёнай цыбулі, лісця салаты, салёных рэлішаў (індыйскіх соусаў), салёных агуркоў і кетчупу, прыпраўляюць чорным перцам, папрыкай.

Падобным да гэтай салаты складнікам для бутэрбродаў ёсць яечны маянэз, у якім здробненае гатаванае яйка змешваюць толькі з маянэзам.

У яўрэйскай кухні салату гатуюць са смальцам, цыбуляй і часам з грыбенесам (хрусткімі скваркамі з гусінай скуры). Падаюць з халай да першай стравы суботняй вячэры або з мацой. Да 1980-х гадоў страву таксама называлі «яўрэйскія яйкі».

Спасылкі

Катэгорыя:Еўрапейская кухня Катэгорыя:Ірландская кухня Катэгорыя:Кухня Вялікабрытаніі Катэгорыя:Стравы з курынага яйка Катэгорыя:Салаты