Рэджайнаўскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рэджайна ў правінцыі Саскачэван, Канада.

Агульная характарыстыка Заснаваная ў 1911 годзе як прыватная канфесійная сярэдняя школа метадысцкай царквой, вучэльня пачала асацыяцыю з Саскачэванскім універсітэтам у якасці малодшага каледжа ў 1925 годзе і была цалкам саступлена метадысцкай царквой універсітэту ў 1934 годзе. У 1961 годзе яна атрымала статус кампуса Саскачэванскага ўніверсітэта. У 1974 годзе кампус стаў аўтаномным універсітэтам.

Структура Факультэт мастацтваў Факультэт бізнес-адміністравання Цэнтр дадатковай адукацыі Факультэт адукацыі Факультэт інжынерыі і прыкладных навук Факультэт аспірантуры і даследаванняў Вышэйшая школа дзяржаўнай палітыкі Вышэйшая школа бізнесу Факультэт кінезіялогіі і здароўя Факультэт медыяў, мастацтва і перформансу Факультэт медсястрынства Школа бізнесу Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт сацыяльнай работы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады