Яўген Яўгенавіч Аснарэўскі (нар. 15 снежня 1985Старонка Аснарэўскага ў часопісе «Чайка», Гродна) — псеўданім беларускага пісьменніка і блогера.

Біяграфія

Паводле слоў Аснарэўскага, ён «карэнны гродзенец па адной з ліній, а па іншай — зусім, наогул, не адсюль». Згодна з біяграфічнай даведкай на сайце «Журнальный мир» ён скончыў гістарычны факультэт МДГУ імя Шолахава ў МасквеБіяграфія Аснарэўскага на сайце журнальныймир.рф . Цікавасць да гісторыі, паводле Аснарэўскага, з’явілася ў яго ў адзінаццаць гадоў. У школьныя гады ён уцякаў з урокаў і шмат часу праводзіў на руінах Ніжняй царквы такім чынам «насычаўся гісторыяй».

Аснарэўскі самастойна набыў навыкі кампазітара.

Пісьменнік займаўся бізнесам у сферы паслуг.

Культурная дзейнасць

Кнігі, артыкулы, іншыя публікацыі

У 2018 годзе Аснарэўскі дэбютаваў як празаікhttps://ru.hrodna.life/articles/bloger-napisal-detektiv/ Убийца не дворецкий. Гродненский блогер написал детектив про клад последнего короля и приключения местных историков. У 2018 годзе ён стаў пераможцам прэміі Экслібрыс. Вылучаў аповесць «Трыкутнік караля» на прэмію Гедройцаhttp://journalby.com/news/algerd-baharevich-otkazalsya-nominirovatsya-na-premiyu-geydroyca-polnyy-spisok-nominatov-1303 Альгерд Бахаревич отказался номинироваться на премию Гедройца (+ полный список номинантов) і прэмію Дэбютhttps://penbelarus.org/2019/02/14/zhury-abvyascla-pony-sps-prem-debyut.html. На думку В. А. Лідзянковай у «Трыкутніку караля» прасочваюцца «стылістычныя рысы матыву атэмпаральнай утопіі»https://elib.gsu.by/handle/123456789/34053 О. А. Лиденкова. Атемпоральная утопия в современной исторической прозе белорусских и британских авторов. У іншай публікацыі даследчыца адзначае, што герой кнігі, які нясе нацыянальную ідэю, трансфармуецца «у беларускую версію Людзей Х» Лиденкова О. А. Проблема героя и идеала в современной исторической прозе белорусских и англоязычных авторов. Вестник БрГУ. № 1/2022. ISSN 2218-029X. С-83. Паводле манаграфіі А. В. Брадзіхінай, у творы Аснарэўскага створана «альтэрнатыўная ўтапічная рэальнасць гістарычнага Гродна» Брадзіхіна А. В. Беларуская літаратура як сацыякультурны феномен: мастацкія дамінанты, жанравы генезіс. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2023. С. — 127. ISBN 978-985-577-925-5 .

Выдадзеная ў 2019 годзе кніга вершаў «Сакавіцкія Зайцы» намінавалася на прэмію Дэбютhttps://budzma.org/news/spis-naminantau-debyut.html і на прэмію імя Арсенневайhttps://penbelarus.org/2020/02/25/pouny-spis-premii-arsennevaj.html.

Адна з публікацый гісторыка была адзначана дыпломам выставы «Беларуская журналістыка — фокус на спецпраекты»https://hrodna.life/2019/03/01/press-club-belarus-vystava/ Спецпраект Hrodna.life пра палац у Панямуні атрымаў дыплом на выставе ў Мінску .

У 2021 годзе прадставіў краязнаўчую кнігу «Гродно — столица, которая осталась». У выданне ўвайшлі мемуары падарожнікаў XVIII стагоддзя, якія наведалі Гродна, апісанне гродзенскіх славутасцяў і аўтарскія ідэі паляпшэння горада.

У 2021—2023 гадах прадставіў яшчэ некалькі навукова-папулярных кніг па гісторыі, сярод якіх: «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў»https://planetabelarus.by/publications/evgeniy-asnorevskiy-ya-rabotayu-besplatno-i-poluchayu-ot-etogo-udovolstvie-/Евгений Асноревский: «Я работаю бесплатно. И получаю от этого удовольствие!» і «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф» https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2022/10/10/asnarje-ski-kniga/ «Бязлітасна разграміў» літоўскую і беларускую гістарыяграфіі: гродзенец напісаў кнігу пра ВКЛ і беларускі нацыянальны міф.Таксама ў гэты перыяд Аснарэўскі выдаў зборнік апавяданняў «Мерэйна Патэстас», кнігу вершаў «Капернік у Гарце»https://budzma.org/news/vyyshla-kniga-ya-gena-.html Выйшла кніга Яўгена Аснарэўскага «Капернік у Гарце» і аповесць «Пастэга» якую аўтар назваў вяршыняй сваёй прозы.

У 2025 годзе ў мінскім выдавецтве «Рыфтур» выйшла кніга Аснарэўскага «Удивительный Гродно», праілюстраваная здымкамі фатографа Сяргея Плыткевіча Сайт budzma.org.Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутаміЭлектронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пазней аўтар прадставіў зборнік малой прозы «Бяздарныя апавяданні»Сайт bellit.info. Электронны зборнік апавяданняў ад Яўгена Аснарэўскага.

Пры падрыхтоўцы праекту «Godonim Hrodna», выкарыстоўваліся аўтарскія публікацыі Аснарэўскага«Заблудиться» невозможно. Городская библиотека имени Макаёнка запустила интерактивную карту-портрет Гродно. Гродзенская праўда..

Паводле Аснарэўскага, ён першы апублікаваў некаторыя шырока вядомыя звесткі пра гродзенскія славутасці, стварыўшы «гістарычныя мемы». У прыватнасці, краязнаўца, паводле яго слоў, увёў ва ўжытак звесткі, што алтар гродзенскага фарнага касцёла «з’яўляецца адным з самых высокіх драўляных барочных алтароў Еўропы», будынак гродзенскага тэатра «адным з самых значных помнікаў савецкага мадэрнізму» і г.д.https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid0XarefXaT3wgT8Sa1Tr2A9wGPJuqT7KFXzdwkG7v5MBj3tc3MzKoacepqujNcoCAYl&id=100010783908995

Публікаваўся ў беларускіх перыядычных выданнях «Полымя»Часопіс "Полымя" № 11 за лістапад 2025., «Дзеяслоў», «Наша гісторыя», «Краязнаўчая газета»Радыё Марыя — Па старонках Краязнаўчай газеты. Выпуск 52, а таксама рускіх літаратурных выданнях Аповяд Аснарэўскага ў часопісе «Наш современник», Нумар часопіса «Урал» з аповядам Аснарэўскага, Старонка Аснарэўскага ў часопісе «Сибирские огни»,Аповяд Аснарэўскага ў часопісе «Кольцо А»,Старонка Аснарэўскага ў часопісе «Нижний Новгород», Аповяд Аснарэўскага ў часопісе «Топос»,Выпуск №231 часопіса «Лиterraтура»,Аповяд Аснарэўскага ў часопісе «Пролиткульт»,Аповяд Аснарэўскага ў часопісе «Чайка»,Аповяд Аснарэўскага ў часопісе «Молоко», «Дегуста»Аповяд Аснарэўскага ў часопісе «Дегуста», «Лиterra»Старонка Аснарэўскага ў часопісе Лиterra.

Актывізм

У 2016 годзе Аснарэўскі стварыў інтэрнэт-петыцыю за ўсталяванне ў Гродне помніка Стэфану Баторыю, гэту ініцыятыву згадвалі беларускія і польскія СМІhttps://news.tut.by/society/525397.html Устанавіць помнік Баторыю ў Гродне гарадскія ўлады ў бліжэйшы час не плануюцьhttps://kresy24.pl/grodnianie-chca-pomnika-stefana-batorego/ Kresy24.pl. Grodnianie chcą pomnika Stefana Batorego.

У 2017 годзе Аснарэўскі сабраў больш за 600 подпісаў пад петыцыяй за захаванне будынкаў гродзенскага гістарычнага раёна Новы свет і накіраваў яе ў адміністрацыю горадаГродзенскі блогер не дачакаўся адказу ўладаў на сваю петыцыю, пад якой сабраў больш за 600 подпісаў .

У 2019 годзе актывіст стварыў петыцыю з мэтай ушанаваць у Гродне памяць Боны Сфорца «Вернем у Гродна каралеву!» Гродзенцы стварылі петыцыю аб ушанаванні Боны Сфорца. Адказам на петыцыю гродзенскі гарвыканкам паведаміў, што імя Боны Сфорцы ўключана ў пералік асоб, помнік якім можа з'явіцца ў ГроднеHrodna.life Каралеву ўзялі на ўлік. Гарвыканкам адказаў на петыцыю аб ушанаванні Боны Сфорца ў Гродне.

Петыцыя за перанос з вуліц Гродна бюста У. І. Чапаева у музей, складзеная ў 2019 годзе, прыцягнула ўвагу расійскіх і беларускіх СМІhttps://news.tut.by/society/632040.html В Гродно бюст Чапаева перенесут с улицы в музей https://nn.by/?c=ar&i=227966&lang=ru Гродненские власти согласились убрать из центра города бюст Чапаева. Пасля спрэчак пра мэтазгоднасць пераносу помніка журналісты папрасілі пракаментаваць сітуацыю расійскае МЗС, якое патлумачыла, што дэмантаж не з’яўляецца дэсаветызацыяйhttps://news.tut.by/society/637278.html Российское СМИ «Красная весна» пожаловалось в МИД на демонтаж бюста Чапаева в Гродно. Там ответили.У тым жа годзе Аснарэўскі стварыў петыцыю за ўстаноўку ў Гродне помніка Вітаўту„Великий монарх и настоящий гродненец“: белорусы требуют достойного памятника Витовту. Сайт Хартия’97.

У 2020 годзе Аснарэўскі разам з краязнаўцам Мечыславам Супронам склаў петыцыю за адкрыццё ў Гродне мастацкай галерэі Svaboda.org. У Горадні зьявіцца музэй пудзілаў. Чаму «каралеўскаму» гораду ня стаць цэнтрам сучаснага мастацтва?.

Блогер таксама накіроўваў аднаасобныя звароты ў адміністрацыю Гродна, у прыватнасці прапаноўваў перадаць вернікам будынак капліцы ў сядзібе Панямонь.

Паводле заўваг Аснарэўскага былі выпраўленыя некарэктныя лацінскія подпісы на вежы Старога замка і абраны іншы варыянт каменнага герба на брамеЕвгений Асноревский: 7 фактов о таинственном блогере, который знает о Гродно всё.

Музыка і іншыя праекты

У ліпені 2022 года пісьменнік прэзентаваў уласны і самастойны музычны альбом «Песні з Гродні»https://budzma.org/news/samy-tayamnichy-krayazna-tsa.html Самы таямнічы краязнаўца Гродна запісаў рок-альбом, прысвечаны гораду. У сакавіку 2023 года прадставіў сімфонію фа мінор пад назвай «Танец прывідаў у Старым замку».

Водгукі

Рэдактар і журналіст Ірына Новік звярнула ўвагу на тое, што яе «зачароўваюць» назвы будынкаў і месцаў у першай кнізе Аснарэўскага, і адзначыла «неверагоднае адчуванне мясцовасці»«Трыкутнік караля» — як Януша Паруліса зрабілі галоўным злодзеем і хто яшчэ ў кнізе зрысаваны з рэальных гродзенцаў. Подкаст «Говорит Гродно». Фрагмент з 38:45 да 40:20 .

Вольга Лідзянкова заўважала ў часопісе Роднае слова, што ў апавяданні Аснарэўскага «Максімка» «нешматлікімі словамі перадаецца змена цэлай эпохі»Часопіс «Роднае слова». 2020/7. С. 29. .

Бібліяграфія

Кнігі «Трыкутнік караля» [аповесць] (2018) «Хлопчыкі і дзяўчынкі» [зборнік апавяданняў] (2019) «Сакавіцкія Зайцы» [паэзія] (2019) «Румлонская башня» [раман] (2021) «Гродно — столица, которая осталась» [краязнаўчая] (2021) «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў» [гістарычная] (2022) «Мерэйна Патэстас» [зборнік апавяданняў] (2022) «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф» [гістарычная] (2022) «Капернік у Гарце» [паэзія] (2023) «Уніз па Нёмане: ад вытокаў ды Гродна» [краязнаўчая, толькі аўдыёверсія] (2023) «Захад Беларусі: гістарычны пазл» [гістарычная] (2023) «Пастэга» [аповесць] (2023) «Мистическая история восточных славян» [гістарычная] (2024) «36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага» [гістарычная] (2024) «Удивительный Гродно» [даведнік, у суаўтарстве з С. Плыткевічам] (2025) «Бяздарныя апавяданні» (2025)

Музычныя творы

Электронныя Eugene Asnareuski — «Валошкі» (2021)

Рок mistik ğardeno — «Мартовский заяц» (2016) mistik ğardeno — «Песні з Гродні» (2022) mistik ğardeno — «Аркан XII» (2022)

Для саліруючых інструментаў Eugene Asnareuski — «Animalis» (2018) Eugene Asnareuski — «Фара Вітаўта» (2018) Eugene Asnareuski — «Лістапад у Гародні» (2018)

Сімфанічныя Eugene Asnareuski — «Garten» (2017) Яўген Аснарэўскі — «Сімфонія № 1 фа мінор, „Танец прывідаў у Старым замку“» (2023) Eugene Asnareuski. Symphony № 2 in D minor. The Holocaust in Hrodna (2023)

Крыніцы

Спасылкі

Старонка Яўгена Аснарэўскага ў Фэйсбуку Інстаграм аўтара Песні Аснарэўскага на YouTube Жывапіс і графіка Аснарэўскага на Pinterest «Тэатр Тызенгаўза» зусім не Тызенгаўза: 5 міфаў з тэатральнай гісторыі Гродна разбурыў Яўген Аснарэўскі

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Экслібрыс» Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Кампазітары Беларусі