Алена Васілеўна Лісава (у дзявоцтве Казлоўская; нар. , г. Мінск) — беларускі музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (2003), дацэнт (2013).
Біяграфія Нарадзілася года ў горадзе Мінску. Скончыла Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. Глінкі, у 2000 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе Т. А. Цітовай па спецыяльнасці «Музыказнаўства», пасля там жа ў 2003 годзе пад яе кіраўніцтвам скончыла аспірантуру.
У 2003 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Неарамантычныя аспекты індывідуальнага кампазітарскага стылю: Шастаковіч, Дзянісаў, Шчадрын, Сільвестраў».
У 1998—2008 гадах працавала загадчыцай літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
З 1 лютага 2008 года працавала загадчыцай Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі музыкі, з 1 лютага 2013 ‑ загадчыцай навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 1 студзеня 2012 года таксама працуе на пасадзе дацэнта кафедры тэорыі музыкі (унутраны сумяшчальнік), з 1 верасня 2020 — загадчыца кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: гісторыя і тэорыя беларускай музыкі 20 ст.
Узнагароды Мае падзяку Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Б. У. Святлова за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для сферы культуры і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання БДАМ (2012).
Узнагароджана трэцяй прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2012/2013 навучальнага года (2013).
Публікацыі Манаграфія: Лисова, Е. В. Инструментальные концерты Галины Гореловой / Е. В. Лисова. ‑ Мн.: БГАМ, 2007. — 190 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі