Каралеўскі ўніверсітэт () — канадская хрысціянская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эдмантан у правінцыі Альберта, Канада.
Агульная характарыстыка Першапачаткова заснаваны Хрысціянскай рэфармацкай царквой як Каралеўскі каледж у 1979 годзе, ён дзейнічаў як Каралеўскі ўніверсітэцкі каледж з 1993 года і, нарэшце, як Каралеўскі ўніверсітэт з 2009 года.
Прапануе ступені бакалаўра ў галіне мастацтваў, гуманітарных навук, музыкі, сацыяльных навук, прыродазнаўчых навук, бізнесу і адукацыі.
Каралеўскі ўніверсітэт - адна з 26 устаноў вышэйшай адукацыі, якія фінансуюцца канадскай дзяржавай у правінцыі Альберта.
Універсітэт налічвае каля 1 тысячы студэнтаў.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады