Васіль Міхайлавіч Дубейка (нар. ) — беларускі педагог і краязнавец.

Біяграфія Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся ў вёсцы Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1985 года жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. Настаўнічаў у Вялікасваротаўскай школе, Навамышскім ПТВ-156 (1986—1991), выкладаў гісторыю і геаграфію. Метадыст па краязнаўству Палонкаўскай турыстычнай дзіцячай базы аддзела адукацыі Баранавіцкага райвыканкама (1991—1992); дырэктар школы (Пастарынскай васьмігадовай у 1992—1995 гадах; Цешаўлянскай сярэдняй школы ў 1995—2019).

Даследуе гісторыю населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Ініцыятар стварэння Літаратурна-краязнаўчага музея імя Яна Чачота ў Цешаўлянскай сярэдняй школе.

Апублікаваў у перыядычным друку шэраг артыкулаў аб гісторыі вёсак Баранавіцкага раёна. Адзін з аўтараў кнігі Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. — Мінск, 2000. С. 39-44.

Аўтар краязнаўчых кніг : На беразе Мышанкі / В. М. Дубейка. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2018. — 288 с. : іл. Багрымаў Крашын / Васіль Дубейка. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. — 212 с. : іл. назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна / В. М. Дубейка. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. — 527 с. : іл. — ISBN 978-985-581-297-6.

За сваю педагагічную дзейнасць В. М. Дубейка ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2021).

Зноскі

Літаратура Музеи учреждений образования Брестской области: справочник-путеводитель о музеях и музейных уголках учреждений образования Брестской области / Ред. коллегия: А. П. Строкач и др.; Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодёжи. — Брест, 2016. — С. 43—44. — 146 с.

Спасылкі

Дубейка Васіль Міхайлавіч // ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы» Валерыя Сцяцко Адчуць подых гісторыі, каб ствараць сучаснае // «Звязда (газета)»

Катэгорыя:Краязнаўцы СССР Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі