Аалы Такамба́еў (;  — ) — савецкі кіргізскі пісьменнік, паэт, журналіст. Народны паэт Кіргізскай ССР (1945), акадэмік Акадэміі навук Кіргізскай ССР (1954), Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Адзін з аўтараў Гімна Кіргізскай ССР.

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Чон-Кемін (Чон-КайындыИсторические личности: Аалы Токомбаев // КЫРГЫЗСКИЙ ФОТОАРХИВ) Туркестанскага генерал-губернатарства Расійскай імперыі (у сучасным Кемінскім раёне Чуйскай вобласці Кыргызстана). У час паўстання 1916 года сям’я Такамбаевых збегла ў Кітай, а ў 1917 годзе на зваротным шляху загінула, у выніку чаго Аалы застаўся сіратой, бадзяўся беспрытульным, зарабляў на жыццё складаннем песень і чытаннем народнага эпасу. У 1919 годзе сустрэў родзічаў бацькі і быў прыняты ў іх сям’ю, вучыўся грамаце ў сельскага настаўніка. У 1922 годзе А. Такамбаеў быў прыняты ў школу-інтэрнат у Ташкенце. У 1923 годзе паступіў у Сярэднеазіяцкі камуністычны ўніверсітэт імя У. І. Леніна ў Ташкенце, які скончыў у 1927 годзе. Член КПСС з 1927 года. Колькі часу працаваў начальніка раённага аддзела адукацыі ў Чуйскім кантоне. У 1927—1930 гадах Ааллы Такамбаеў займаў пасаду адказнага рэдактара газеты «Кызыл Кыргызстан», у 1930—1931 гадах рэдактара кіргізскага сектара Цэнтрвыдата ў Маскве а з 1931 года становіцца галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Кіргізскай АССР і першы галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Чабуул» і адначасова галоўны рэдактар часопіса «Советтик Кыргызстан». У 1934—1949 гадах (з перапынкамі) узначальваў Саюз пісьменнікаў Кіргізскай ССР.

У 1937 годзе Аалы Такамбаеў быў зняты са ўсіх пасад і арыштаваны па абвінавачанні ў буржуазным нацыяналізме і членстве ў Сацыялістычнай туранскай партыі, контррэвалюцыйнай дзейнасці на ідэалагічным фронце і шпіянажы на карысць Японіі. У 1939 годзе быў вызвалены «за недаказанасцю абвінавачання» і вярнуўся да актыўнай працы.

У 1954 годзе скончыў вячэрні ўніверсітэт марксізму-ленінізму пры Фрунзенскім гарадскім камітэце КПСС. З 1955 па 1956 год Аалы Такамбаеў на пасадзе галоўнага рэдактара сатырычнага часопіса «Чалкан».

Дэпутат Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР ў 1963—1980 гадах. Выбіраўся кандыдатам у члены Кірабкама, членам ЦК Камуністычнай партыі Кіргізіі. Член Камітэта па Ленінскім прэміям пры Савеце Міністраў СССР з 1963 года. Член Таварыства кітайска-кіргізскай дружбы. Член ЦВК Кіргізскай ССР, Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кіргізіі.

Памёр Аалы Такамбаеў 19 чэрвеня 1988 года, пахаваны на Ала-Арчынскіх могілках у Бішкеку.

Творчасць Аалы Такамбаеў лічыцца адным з заснавальнікаў кыргызскай літаратуры. Яго творчы шлях цесна звязаны з асноўнымі вехамі ў гісторыі нацыянальнай літаратуры Кыргызстана. Друкавацца пачаў у 1924 годзе. У першым нумары першай у гісторыі кыргызскага друку газеты «Эркин Тоо», выпушчанай 7 лістапада 1924 года, быў апублікаваны верш «Прыйшоў час кастрычніка». Першы паэтычны зборнік «Ленин тууралуу» («Аб Леніне») выдадзены ў 1927 годзе ў Ташкенце. Ранняй творчасці Аалы Такамбаева рэвалюцыйны пафас. У 1930-я гады выходзіць шэраг зборнікаў «Биз курмандыкка каршыбыз» («Мы — супраць смерці»), «Атака», «Эмгек гүлү» («Кветкі працы») і першая кніга рамана ў вершах «Кандуу жылдар» («Крывавыя гады»). У час Вялікай Айчыннай вайны стварыў шэраг твораў на патрыятычную тэму: «Зямляк Манаса», «Аб 28 героях», п’есы «Клятва», «Гонар», «Гаспадары лесу» і іншыя.

У пасляваенныя гады Аалы Такамбаеў выступаў як майстар рэалістычнай паэмы. У 1952 годзе скончыў працу над паэмай «Сваімі вачыма», у якой раскрываюцца глыбокія перамены, якія адбыліся ў псіхалогіі кіргізскага сялянства за гады сацыялістычнага будаўніцтва. У 1962 годзе выдадзены завершаны варыянт рамана «Перад світаннем». У 1958 годзе выдадзены выбраныя творы ў 4-х тамах, а ў 1972 годзе — выбраныя творы ў 3-х тамах. Сярод твораў Аалы Такамбаева паэма «Мелодыя камуза» (1960), зборнікі вершаў «Голас часу» (1966), «Мой падарунак»(1974) і іншыя.

Таксама Аалы Такамбаеў працаваў галіне паэтычнага перакладу. Пераклаў на кіргізскую мову творы С. Маршака, А. Кунанбаева, Дж. Джабаева, А. С. Пушкіна, М. Ю. Лермантава Ё. Гётэ, Ф. Шылера, Нізамі і іншых аўтараў. Прымаў удзел у перакладзе і выданні многіх калектыўных зборнікаў.

Адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна Кіргізскай ССР, сааўтар пераклада на кіргізскую мову Гімна СССР і партыйнага гімна «Інтэрнацыянал».

Асобныя творы Аалы Такамбаева на беларускую мову пераклалі Рыгор Барадулін, Вольга Іпатава, Уладзімір Шахавец.

Узнагароды і званні Герой Сацыялістычнай Працы (27.09.1974) 2 ордэны Леніна (28.02.1946; 27.09.1974) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (06.11.1984) 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (14.04.1955; 01.11.1958; 11.01.1964) Ордэн «Знак Пашаны» (31.01.1951) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншыя медалі Народны паэт Кіргізскай ССР (1945) Дзяржаўная прэмія Кіргізскай ССР імя Тактагула Сатылганава (1967, за раман «Перад світаннем»/>) Правадзейны член Акадэміі навук Кіргізскай ССР (1954)

Памяць У Бішкенку ў 1996 годзе адкрыты помнік Аалы Такамбаеву. Праспект Бішкенка названа яго імем. У доме, у якім жыў Аалы Такамбаеў створаны дом-музей.

Зноскі

Літаратура

Артыкбаев К. Токомба́ев, Аалы // Краткая литературная энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков. — М.: Сов. энцикл., 1962—1978. Т. 7: «Советская Украина» — Флиаки. — 1972.

Спасылкі Исторические личности: Аалы Токомбаев // КЫРГЫЗСКИЙ ФОТОАРХИВ

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з казахскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з персідскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР 8-га склікання