Джоха Аль-Харты (, , Аман) — аманская пісьменніца, лаўрэат Міжнароднай Букераўскай прэміі 2019 года за раман «Нябесныя целы» (, «Сайідат Аль-Камар», 2010).
Біяграфія Аль-Харты атрымала доктарскую ступень па класічнай арабскай літаратуры ў Вялікабрытаніі ў Эдынбургскім універсітэце, які скончыла ў 2011 годзе. Годам раней яе запрасілі выкладаць ва Універсітэт Султана Кабуса у Маскаце, у Амане, дзе станам на 2023 год яна займала пасаду асацыяванага прафесара класічнай літаратуры.
Аль-Харты апублікавала тры зборнікі апавяданняў, тры дзіцячыя кнігі і чатыры раманы. Яна таксама з’яўляецца аўтарам акадэмічных прац. Яе другі раман «Саідат Аль-Камар» быў перакладзены на англійскую мову Мэрылін Бут і выдадзены ў Вялікабрытаніі ў чэрвені 2018 года пад назвай «Нябесныя целы» (). У 2019 годзе Аль-Харты і Бут атрымалі за яго Міжнародную Букераўскую прэмію. Такім чынам, раман «Нябесныя целы» стаў першым арабамоўным творам, адзначаным гэтай узнагародай, а таксама першым раманам жанчыны-пісьменніцы з Амана, апублікаваным у англійскім перакладзе.
На рускай мове кнігу ўпершыню выпусцілі ў 2020 годзе ў выдавецтве «Эксмо». У лютым 2022 года кніга ўвайшла ў лонг-ліст прэміі «Ясная паляна» ў намінацыі «Замежная літаратура».
У маі 2022 года ў перакладзе Мэрылін Бут таксама выйшаў трэці раман Аль-Харты «Нарынджа» (, 2016), які ў англамоўнай версіі атрымаў назву «Bitter Orange Tree» (з англ. «Горкае апельсінавае дрэва»). Раман назвалі адным з лепшых перавыданняў у перакладзе за 2022 год, а таксама адным са 100 абавязковых да чытання твораў 2022 года па версіі часопіса «Time».
Аль-Харці жыве ў Маскаце. Яна замужам, у яе трое дзяцей.
Бібліяграфія Manamat (Beirut: Lebanon: al-Mu’assassah al- 'Arabiyah li al-Dirasat wa al-Nashr, 2004). Sayyidat al-Qamar (Beirut, Lebanon: Dār al-Ādāb, 2010). «Нябесныя целы», перакладчык Мэрылін Бут (Scotland: Sandstone Press, 2018). Narinjah (Beirut, Lebanon: Dār al-Ādāb, 2016). Bitter Orange Tree, перакладчык Мэрылін Бут (New York: Catapult, 2022). Harir al-Ghazala (Beirut, Lebanon: Dār al-Ādāb, 2021).
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Джохі Аль-Харты