Мемарыяльная царква кайзера Вільгельма (ням. Kaiser-Wilhelm-Gedächtniskirche або каротка Gedächtniskirche — Гедэхтніскірхэ) — пратэстанцкая царква ў Берліне на вуліцы Курфюрстэндам, адзін з сімвалаў сталіцы Германіі і адна з самых любімых цэркваў берлінцаў.

Мемарыяльная царква была пабудавана па праекце архітэктара Франца Швехтэна ў 1891—1895 гадах у гонар першага германскага кайзера Вільгельма I па загадзе яго ўнука, апошняга кайзера Германіі Вільгельма II. Доўгі час яна была самай высокай царквой Берліна (яе вышыня складала 113 м).

Аднак у сярэдзіне XX стагоддзя царкве наканавана было стаць мемарыялам разбурэння і стварэння. 23 лістапада 1943 года ў царкве ішла пропаведзь на тэму «Усе мінае!», а праз некалькі гадзін храм быў разбураны ў выніку бомбавага налёту саюзнікаў.

Калі пасля вайны паўстаў план пабудаваць на месцы разбуранай царквы новы будынак, толькі адна з шматлікіх берлінскіх газет атрымала больш за 47 тысяч гнеўных лістоў пратэсту.

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктура Берліна Катэгорыя:Храмы Берліна Катэгорыя:Славутасці Берліна Катэгорыя:Лютэранскія храмы Германіі Катэгорыя:Шарлотэнбург (раён Берліна) Катэгорыя:З’явіліся ў 1895 годзе Катэгорыя:1895 год у Берліне Катэгорыя:Збудаванні ў неараманскім стылі