39-я стралковая дывізія — воінскае злучэнне Узброеных Сіл СССР у Вялікай Айчыннай вайне

Гісторыя Сфарміравана 20.07.1922 года на базе 104-й стралковай брыгады 35-й стралковай дывізіі як 1-я Забайкальская стралковая дывізія, затым перайменавана ў Ціхаакіянскую стралковую дывізію, у 1936 годзе перайменавана ў 39-ю Ціхаакіянскую стралковую дывізію.

У 1929 годзе вяла баявыя дзеянні на поўнач ад возера Ханка.

У жніўні 1938 года часткай сіл удзельнічала ў Хасанскіх баях.

На 22.06.1941 года дыслакавалася ў г. Дальнягорск.

У баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзелу не прымала.

З пачаткам баявых дзеянняў з Японіяй і Маньчжурскай стратэгічнай аперацыі знаходзілася ў другім эшалоне ўдарнай групоўкі арміі.

17 мая 1957 года перафармавана ў 129-ю мотастралковую дывізію.

22 лютага 1968 года ўзнагароджана ордэнам Кутузава 2-й ступені.

Цяпер — 392-і акруговы навучальны Ціхаакіянскі Чырванасцяжны ордэна Кутузава цэнтр падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў імя Героя Савецкага Саюза Маршала В. І. Пятрова.

Склад Станам на 1945 год.

50-ы стралковы Чыцінскі полк 199-ы стралковы полк 254-ы стралковы полк 15-ы артылерыйскі полк 87-ы гаўбічны артылерыйскі полк 83-і асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён 455-ы зенітна-артылерыйскі дывізіён 16-я асобная разведвальная рота 71-ы асобны сапёрны батальён 924-ы асобны батальён сувязі 62-і медыка-санітарны батальён 47-я асобная рота хімічнай абароны 57-я аўтатранспартная рота 2-я рамонтна-аднаўленчая рота 100-я палявая хлебапякарня 135-я палявая паштовая станцыя 248-я палявая каса Дзяржбанка

Камандзір Дзмітрый Сяргеевіч Фірсаў (лістапад 1933 — 31.05.1937), камдыў; Канстанцін Яфімавіч Кулікоў (10.07.1937 — 31.12.1938), палкоўнік, з 17.02.1938 камбрыг; Анатоль Маркіянавіч Марозаў (ліпень 1939 — 19.07.1940), палкоўнік; Уладзімір Сцяпанавіч Кузняцоў (20.07.1940 — 19.11.1941), генерал-маёр; Мікалай Міхайлавіч Сухараў (20.11.1941 — 22.11.1944), палкоўнік, генерал-маёр; Дзмітрый Васільевіч Макараў (23.11.1944 — 25.07.1945), палкоўнік; Васіль Аляксандравіч Сямёнаў (25.07.1945 — снежань 1945), генерал-маёр, паранены у баях за Харбін Віктар Васільевіч Архангельскі (снежань—сакавік 1946), генерал-маёр; Лука Герасімовіч Басанец (сакавік 1946 — май 1949), генерал-маёр; Іван Пракопавіч Калюжны (чэрвень 1949 — май 1952), генерал-маёр; Серафім Андрыянавіч Красноўскі (верасень 1954 — май 1955), генерал-маёр.

Крыніцы

Літаратура Белобородов А. П. Прорыв на Харбин. — М.: Воениздат, 1982. Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооружённые Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской. Часть 1: Сухопутные войска. — Томск: Издательство Томского университета, 2013. — 640 p. — ISBN 978-5-89503-530-6.

Спасылкі Справочник 39 стрелковая дивизия на сайте «Память народа 1941—1945»

Катэгорыя:Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Дывізіі СССР