Фрэдэрык Сміт (, 30 снежня 1805—16 лютага 1879) — англійскі энтамолаг і мірмеколаг.
Біяграфія Быў гравёрам на медзі, а затым стаў займацца сістэматыкай і біялогіяй перапончатакрылых насякомых, якія водзяцца пераважна ў Англіі. Лічыцца адным з лепшых знаўцаў гэтых насякомых; усе табліцы ў яго шматлікіх працах выкананы ім ўласнаручна. З 1850 года і да канца жыцця Сміт быў асістэнтам пры Аддзяленні Заалогіі ў Брытанскім музеі.
У 1862-1863 гадах быў прэзідэнтам лонданскага «Таварыства энтамалогіі» (Entomological Society of London), з якога пазней паўстала «Каралеўскае энтамалагічнае таварыства Лондана» («Royal Entomological Society of London»).
Важнейшыя працы
«Catalogue of Hymenopterous Insects in the Coll. of the British Museum» (Лондан, 1853—1859, 7 т.) «Nomenclature of Coleopterous Insects», Band 5 (1851), Band 6 (1852) «Catalogue of British Hymenoptera in the Coll. of the Br. M. Apidae-Bees, fossorial Hymenoptera Formicidae and Vespidae» (л., 1855 і 1858) «Notes on Hymenoptera» (1863—1870)
Мурашкі Сміт апісаў шмат новых для навукі відаў і родаў мурашак, каля назваў якіх дагэтуль стаіць яго імя F.Smith. Усяго ім апісана больш за 350 новых для навукі відаў мурашак, сярод якіх:
80 відаў роду 58 відаў роду 24 віды роду 22 віды роду 27 відаў роду
Спіс новых родаў У 1852—1860 гадах Ф. Сміт вылучыў каля 20 новых родаў мурашак, у тым ліку:
1852 — 1853 — , і інш. 1857 — , , 1858 — , , 1859 — 1860 — , і інш.
Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мірмеколагі Катэгорыя:Заолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Энтамолагі Вялікабрытаніі