Антарыйскі тэхналагічны ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ошава ў правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка Установа была заснавана ў 2002 годзе як Антарыйскі тэхналагічны інстытут. У 2018 годзе інстытут быў перайменаваны ў тэхналагічны ўніверсітэт. Галоўны кампус універсітэта размешчаны прыкладна на 160 гектарах зямлі ў паўночнай Ошаве, у той час як яго спадарожнікавы кампус размешчаны ў цэнтры горада Ошава.

Структура факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій факультэт адукацыі факультэт інжынерыі і прыкладных навук факультэт навук пра здароўе факультэт прыродазнаўчых навук факультэт сацыяльна-гуманітарных навук

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады