Аперацыя «Праўдзівае абяцанне» () — акцыя Ірана і яго саюзнікаў супраць Ізраіля. Праведзена ў адказ на бамбардзіроўку іранскага консульства ў Дамаску.

Ход падзей Увечары 13 красавіка 2024 года каля 22 гадзін у бок Ізраіля запушчана некалькі сотняў беспілотнікаў Shahed 136 і балістычных ракет. Атака праводзілася ў некалькі хваляў з тэрыторый Ірана, Лівана і Ірака. Праіранскія групоўкі па ўсім Блізкім Усходзе (Хусіты, Хезбала, ІСІ) таксама запусцілі ракеты па тэрыторыі праціўніка. Сярод цэляў былі ваенныя аб’екты і іншая інфраструктура. Паводле ацэнак ізраільскіх чыноўнікаў, запушчана каля 100 дронаў.

Крыніца ў ізраільскіх Узброеных сілах паведаміла, што нападам падвергліся толькі ваенныя аб’екты. Між тым, пасля стала вядома, што праз абстрэл была цяжка параненая 10-гадовая бедуінская дзяўчынка ў раёне Арада і яшчэ адна дзяўчынка сямі гадоў. Усяго больш за 30 чалавек атрымалі траўмы.

Адразу ж пасля пачатку атакі ізраільскі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху выступіў са зваротам да народа і даў абяцанне «спакойна і рашуча» абараніць краіну ад любой пагрозы. Па ўсёй тэрыторыі Ізраіля была абвешчаная паветраная трывога. Ноччу 14 красавіка іарданскія сістэмы СПА, знішчальнікі ВПС ЗША, ВПС Іарданіі, ВПС Вялікабрытаніі і ВПС Ізраіля пачалі перахоп дронаў.

Да 12:00 14 красавіка ўдары прыпынены.

Наступствы 19 красавіка Ізраіль нанёс удары ў адказ.

Рэакцыя Ліван, Егіпет, Ірак, Іарданія, Сірыя і Ізраіль закрылі сваю паветраную прастору.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак асудзіў ракетную атаку. Канада таксама асудзіла напад, а ЗША заявілі, што падтрымаюць афіцыны Тэль-Авіў.

Афіцыйны Тэгеран прыгразіў атакаваць ваенныя базы ЗША, калі яны ўмяшаюцца. Заўвагі

Катэгорыя:Красавік 2024 года Катэгорыя:Падзеі 13 красавіка Катэгорыя:Ірана-ізраільскі канфлікт