Літоўскае антысавецкае супраціўленне ў Беларусі 1944—1953 гадоў — узброеная барацьба прыхільнікаў аднаўлення незалежнасці Першай Літоўскай Рэспублікі («лясных братоў») у прыгранічных з Літоўскай ССР раёнах БССР.
Арганізацыя і структура Рух дзейнічаў у раёнах кампактнага пражывання беларускіх літоўцаў: Гродзенская вобласць: Сапоцкінскі і Радунскі раёны; Маладзечанская вобласць: Астравецкі, Свірскі, Пастаўскі, Ашмянскі раёны; Полацкая вобласць: Відзаўскі раён.
Падпольнай барацьбой на беларускіх тэрыторыях кіраваў створаны Вярхоўным камітэтам вызвалення Літвы Вярхоўны ваенна-паўстанцкі штаб, уключаючы акругу № 6 на чале з палкоўнікам былой літоўскай арміі Віткусам (падпольная мянушка «Казімірайціс»). У акругу былі ўключаны таксама сумежныя раёны БССР, разам з Паўднёва-Усходняй Літвой.
Ад Саюза змагароў за вызваленне ў беларускіх рэгіёнах дзейнічалі падпольныя фарміраванні акругі «Дайнава» вобласці «Нямунас» і фарміраванні акругі «Вітаўтас» вобласці «Міндоўгас».
Тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася падпольшчыкамі альбо для хованкі, альбо для здзяйснення кароткачасовых налётаўКраско, Г. Г. Деятельность антисоветского вооруженного подполья как один из основных факторов дестабилизации обстановки на территории БССР в первые послевоенные годы // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. - 2016. - № 1. – C. 31-34..
Вядомыя інцыдэнты Усяго за перыяд 1944—1953 гадоў толькі органамі дзяржбяспекі БССР было арыштавана больш за 90 удзельнікаў літоўскага антысавецкага падполля. Сярод вядомых інцыдэнтаў з паўстанцамі: Май 1948 года: раскрыта падпольная група «Меркіса», камандзірам аднаго з фарміраванняў акругі «Дайнава». Супрацоўнікі Дзяржбяспекі БССР арыштавалі 6 чалавек. 1 снежня 1949 года: апергрупа Радунскага райаддзела ўпраўлення МДБ у раёне літоўскай вёскі Балботы (Варэнскі раён), у лясным балоцістым масіве, выявіла бункер, у якім хаваліся два ўдзельнікі падпольнага літоўскага фарміравання «Гражаліуса». У ходзе перастрэлкі адзін паўстанец быў забіты, а другі ўзяты ў палон. 21 лютага 1950 года: у вёсцы Абалі Відзаўскага раёна аператыўна-вайсковая група трапіла ў засаду падпольнага фарміравання «Рокаса». У завязанай перастрэлцы загінулі тры байцы апергрупы і адзін паранены. Паўстанцам удалося схавацца на тэрыторыі Літоўскай ССР. 16 красавіка 1950 года: апергрупай на хутары Куэлі Свірскага раёна ў перастрэлцы быў забіты начальнік штаба 5-га раёна брыгады «Тыграс» Леанардас Басіс па мянушцы «Аўшрунас» (ён жа «Швітурыс» або «Павасарыс»). 8 мая 1950 года: у лясным масіве каля вёскі Зубрава Васілішкаўскага раёна савецкія сілавікі захапілі камандзіра ўзвода брыгады «Казімірайціс» (акруга «Дайнава») Стасіса Явайшыса («Гражоліуса») і трох яго падначаленых. 12 мая 1950 года: на Гродзеншчыне супрацоўнікамі дзяржбяспекі былі выяўленыя і пры спробе да ўцёкаў забітыя два ўдзельнікі падпольнай узброенай групы «Гражоўліса» — Тадас Баўбліс («Лакунас») і Марыя Явайшітэ («Эгле»). У ноч з 10 на 11 ліпеня 1950 года: на Пастаўшчыне арыштаваныя тры ўдзельнікі падпольнай літоўскай брыгады «Рокаса».
Стаўленне насельніцтва Па словах доктара гістарычных навук Генадзя Кастырчанка, мясцовае беларускае насельніцтва ставілася да паўстанцаў з нянавісцю і дапамагала ўладам у іх абясшкоджванніКостырченко Г. В. Перезапуск проекта советской государственности в Западной Белоруссии (1944—1953 гг.) // Становление советской государственности: выбор пути и его последствия: Материалы XIV международной научной конференции. Екатеринбург, 22-25 июня 2022 г. — М.: Политическая энциклопедия; Президентский центр Б. Н. Ельцина, 2022. — С. 78..
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Антысавецкі супраціў