Чорная Чэджу () — карэйская парода свойскіх свіней. Парода названа ў гонар , які знаходзіцца на поўдні краіны ў Карэйскім праліве, адкуль яна і паходзіць. Гэта маленькая свіння з чорнай скурай і гладкай поўсцю. У яе стаячыя, разгорнутыя вушы, а таксама вузкая морда.

У адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй у 2008 годзе з вострава Чэджу ў Паўночную Карэю было адпраўлена абсталяванне на суму каля 160 000 долараў ЗША для будаўніцтва свінагадоўчай фермы Чорных Чэджу ў Пхеньяне; племянное пагалоўе павінна было быць адпраўлена, калі ферма будзе гатова«Jeju to offer pig farm to DPRK» @ North Korea Economy Watch, January 16, 2009..

У якасці ежы Кажуць, што мяса свіней пароды Чорная Чэджу мае непаўторны смак і з’яўляецца асновай некаторых мясцовых страў. Яго вэндзяць на падпаленым сене, што надае яму незвычайны водар і жавальную кансістэнцыю«Local food in Jeju» @ Jeju Special Self-Governing Province .

Да канца XX стагоддзя гэтых свіней выкарыстоўвалі ў . Свіней сялілі ў ямы, выкапаныя пад гаспадарчымі пабудовамі, і яны елі адкіды, што падалі ўніз. З 1960-х гэтая практыка саступіла месца больш традыцыйнаму кармленню. Некаторыя лічаць, што змяненне негатыўна адбілася на смакавых якасцях мяса«Waste not, want not — Jeju’s black pig» , English Street, No.6, Tuesday March 13, 2007 @ Korea Hong Kong Friendship Association .«Jeju’s black pig still tasty on the table». JoongAng Daily, February 15, 2007..

Катэгорыя:Пароды Катэгорыя:Карэйская кухня Катэгорыя:Свінні