Фісцыя зорчатая (Physcia stellaris) — від лішайнікаў роду сямейства .

Сінонімы

, 1753

Апісанне Слаявіна ліставатая, да 5 см у дыяметры, разеткападобная, шчыльна прылеглая да субстрату. Лопасці да 2-3 (4) мм шырыні, радыяльна разбежныя. На паверхні лопасцяў пры змочванні не бачныя белыя плямы (дзесяціразовая лупа). Верхняя паверхня слаявіны светла — шэрая, ніжняя — светлая са светлымі рызінамі. Сарэдыі і ізідыі адсутнічаюць. Асяродак белы. Апатэцыі шматлікія з тоўстым, ад ўзаемнага ціску вуглаватым слаявінавым краем, вар’іруюць у памерах, да 4 мм у дыяметры, звычайна каля 1,5 мм. Дыск плоскі, карычнева-чорны, часам з налётам. Парафізы простыя, уверсе булавападобна патоўшчаныя і карычневаафарбаваныя. Сумкі булавападобныя, 60-62×19-24 мкм, з 8 спорамі. Споры эліпсоідныя, аднабокія, двухклеткавыя, неперашнураваныя ў сярэдзіне, з сэрцападобнымі клеткавымі прасветамі, 13-20×6-8 мкм. Пікнідыі больш-менш шматлікія; канідыі палачкападобныя 4-6×1 мм.

Фотабіёнт .

З’яўляецца гаспадаром для ліхенафільнага грыба .

Хімічны склад Прысутнічаць другасныя метабаліты у выглядзе атранарыну у каравым пласце.

Асяроддзе пражывання і распаўсюджанне На ствалах і галінах розных лісцевых парод дрэў (аддае перавагу ), вельмі рэдка на камяністых субстратах.

Сустракаецца ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі.

Літаратура

Катэгорыя:Фісцыевыя