Clathrus ruber — грыб сямейства , часам род вылучаецца ва ўласнае сямейства — . Лічыцца неядомым. Занесены ў Чырвоную кнігу Расіі.
Апісанне
Спелае пладовае цела мае выгляд шарападобнай рашоткі чырвонага колеру, у вышыню дасягае 12 см, у шырыню — да 9 см. Белыя або бураватыя няспелыя целы маюць яйкападобную форму. У а-снове спелага цела прыкметныя рэшткі плёнкавага пакрывала. Унутраная спараносная паверхня спелых асобнікаў мае аліўкава-карычневае спараноснае слізістае пакрыццё. Мякаць губчатая, далікатная, у спелым выглядзе выпускае пах гнілой плоці. Споравы парашок аліўкава-карычневы. Споры даўгаватыя, 5-6×1,7-2 мкм.
Расце на лясным ападзе і на рэштках гнілой драўніны. Сезон: вясна — восень.
Вельмі рэдкі (з натуральна малой колькасцю) грыб. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў Краснадарскім краі. Занесены ў Чырвоную кнігу Расіі.
Літаратура
Спасылкі
: таксономия на сайте MycoBank Решеточник красный на сайте Красной Книги России
Катэгорыя:Неядомыя грыбы Катэгорыя:Фаляльныя