Нью-Брансуікскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Фрэдэрыктан у правінцыі Нью-Брансуік, Канада.
Агульная характарыстыка Гэта старэйшы англамоўны ўніверсітэт у Канадзе і адзін з першых дзяржаўных універсітэтаў Паўночнай Амерыкі. Ён быў заснаваны групай з сямі лаялістаў, якія пакінулі ЗША пасля Вайны за незалежнасць ЗША.
Універсітэт мае два кампусы: першапачатковы кампус у Фрэдэрыктане, заснаваны ў 1785 годзе, і меншы кампус у Сент-Джоне, які адкрыўся ў 1964 годзе.
Нью-Брансуікскі ўніверсітэт быў названы лепшым прадпрымальніцкім універсітэтам у Канадзе ў 2014 годзе. Універсітэт падрыхтаваў шмат канадскіх федэральных міністраў, многіх прэм'ер-міністраў правінцыі, трох суддзяў Вярхоўнага суда Канады, а таксама выбітных мастакоў і пісьменнікаў.
Структура Факультэты Факультэт мастацтваў (Фрэдэрыктан) Факультэт мастацтваў (Сент-Джон) Факультэт бізнесу Факультэт менеджменту Факультэт камп'ютарных навук Факультэт адукацыі Факультэт інжынерыі Факультэт лясной гаспадаркі і прыродакарыстання Факультэт кінезіялогіі Факультэт права Факультэт медсястрынства (Фрэдэрыктан) Факультэт медсястрынства (Сент-Джон) Факультэт медсястрынства і навук пра здароўе Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт прыродазнаўчых навук, прыкладных навук і інжынерыі
Дэпартаменты Дэпартамент антрапалогіі Дэпартамент класічнай і антычнай гісторыі Дэпартамент крэатыўнага пісьма Дэпартамент культуры і медыязнаўства Дэпартамент драмы Дэпартамент эканомікі Дэпартамент англійскай мовы Дэпартамент французскай мовы Дэпартамент гістарычных студый Дэпартамент гісторыі і палітыкі Дэпартамент гуманітарных навук і моў Дэпартамент міжнароднага развіцця Дэпартамент філасофіі Дэпартамент паліталогіі Дэпартамент псіхалогіі (Фрэдэрыктан) Дэпартамент псіхалогіі (Сент-Джон) Дэпартамент сацыяльных навук Дэпартамент сацыялогіі Дэпартамент камп'ютарных навук Дэпартамент хімічнай інжынерыі Дэпартамент цывільнага будаўніцтва Дэпартамент электрычнай і камп'ютарнай інжынерыі Дэпартамент інжынерыі Дэпартамент геадэзіі і геаматыкі Дэпартамент механічнай інжынерыі Дэпартамент біялагічных навук Дэпартамент біялогіі Дэпартамент хіміі Дэпартамент навук аб Зямлі Дэпартамент матэматыкі і статыстыкі (Фрэдэрыктан) Дэпартамент матэматыкі і статыстыкі (Сент-Джон) Дэпартамент фізікі (Фрэдэрыктан) Дэпартамент фізікі (Сент-Джон)
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады