Бёрсен () — будынак Капенгагенскай біржы на востраве Слатсхольмен у цэнтры Капенгагена, узведзены ў 1619—1640 гг. паводле загаду Крысціяна IV. Архітэктары браты Стэнвінкелі завершылі будынак у стылі фламандскага рэнесанса 56-метровым шпілем у выглядзе скручаных хвастоў чатырох цмокаў.

Першы паверх будынка падзелены на сорак невялікіх адсекаў для захоўвання тавараў, а другі паверх займае прасторная зала для гандлёвых аперацый. Старадаўнія інтэр’еры біржы былі заменены ў 1855 годзе, а ў сярэдзіне XVIII стагоддзя будынак абнавіў Мікалай Эйтвед.

Капенгагенская фондавая біржа займала будынак Берсена з 1625 па 1974 год. У 1918 годзе будынак стаў аб’ектам нападу агрэсіўна настроеных беспрацоўных.

16 красавіка 2024 года падчас рэканструкцыі будынак быў разбураны пажарам, 56-метровы шпіль абрынуўся.

Гл. таксама

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Капенгагена