Ларыса Сямёнаўна Талкачо́ва (;  — ) — беларуская піяністка, канцэртмайстар. Заслужаная артыстка БССР (1990).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Самара. Дачка С. Л. Талкачова. У 1961 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас Р. Шаршэўскага, Э. Тырманд). З 1961 года канцэртмайстар Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. З 1988 года выкладала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыіЮлия Андреева Пианистка, создававшая певцов: ушла из жизни заслуженная артистка БССР Лариса Толкачева.

Творчасць Л. С. Талкачова вяла канцэртную дзейнасць з вядучымі салістамі тэатра, прымала ўдзел у падрыхтоўцы пастановак опер «Дон Жуан», «Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» В. А. Моцарта, «Севільскі цырульнік», «Шлюбны вэксаль» Дж. Расіні, «Тоска», «Багема» Дж. Пучыні, «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага, «Арэстэя» С. Таннева і іншых.

Зноскі

Літаратура

Приношение мастеру // Архіў навін на сайце Вялікага тэатра

Спасылкі Надзея Бунцэвіч Музыкант «пад парасонам» і яго чарадзейны «ключ» // Газета «Культура». № 6 (824) 09.02.2008 — 15.02.2008 г. Юлия Андреева Пианистка, создававшая певцов: ушла из жизни заслуженная артистка БССР Лариса Толкачева // СБ. Беларусь сегодня Более 50 лет была концертмейстером Большого театра. Скончалась музыкант Лариса Толкачева // Минск-Новости

Катэгорыя:Піяністы СССР Катэгорыя:Піяністы Беларусі Катэгорыя:Піяністы XX стагоддзя Катэгорыя:Канцэртмайстары