Яўген Аркадзевіч Талкачо́ў ( — Памяти Евгения Толкачева // Навука, № 47 (2878) 23 лістапада 2021 г.) — беларускі фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (2000).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Мазыр (Гомельская вобласць, Беларусь). У 1969 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1974 года галоўны навуковы супрацоўнік у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прафесар кафедры сучаснага прыродазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Памёр Яўген Аркадзевіч Талкачоў 11 лістапада 2021 года.
Навуковая дзейнасць Аўтар і сааўтар каля 170 навуковых прац па квантавай тэорыі, гісторыі і метадалогіі навукі, праблемах выкладання фізікі. Высветліў ролю тапалагічных эфектаў у дынаміцы класічных і квантавых сістэм на аснове алгебраічных і геаметрычных метадаў. Займаўся даследаваннямі заканамернасці ўспрымання ведаў рознымі сацыяльнымі аб’ектамі і механізму пранікнення фізічных ведаў у агульнаадукацыйную сферу. Адзін з аўтараў эксперыментальнага навучальнага камплекта для сярэдняй школы і агульнаадукацыйнага стандарта па фізіцы.
Сярод апублікаванага: Алгебраические методы в электродинамике и калибровочных моделях магнитного заряда : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.02 / АН БССР. Ин-т физики им. Б. И. Степанова. — Минск, 1989. — 267 с.; Кватерионы в релятивистской физике — Мн., 1989. (разам з А. В. Бярэзіным і Ю. А. Курачкіным); Rapid communications on theoretical physics = Краткие сообщения по теоретической физике / [authors: E. A. Tolkachev [et al.]. — Minsk, 1991; Физика : Учеб. пособие для 8-го кл. учреждений, обеспечивающих получение общ. сред. образования, с рус. яз. обучения с 12-лет. сроком обучения / В. И. Дынич и др. ; Под ред. В. И. Дынич, Е. А. Толкачева — Мн.: Народная асвета, 2004. — 175 с. ; 22 см. — 5000 экз.: Современная концепция естествознания: Общественное понимание / Е. А. Толкачёв, В. И. Дынич. — Мн.: РИВШ, 2006. — 143 с.; Материальные уравнения теории аксиона: Релятивизм и дуальность / Е. А. Толкачев // Доклады НАН Беларуси, 2019. — Т. 61. — № 1. — С. 14—21.; 4-й Рим: естествознание в мире духов и / или постнеклассическая наука / Е. А. Толкачев // Интеллектуальная культура Беларуси: духовно-нравственные традиции и тенденции инновационного развития : Материалы Пятой междунар. науч. конф. (19-20 нояб. 2020 года, г. Минск) : в 3 т. / Национальная академия наук Беларуси, Ин-т философии НАН Беларуси; редкол.: А. А. Лазаренко, А. Ю Дудчик, Т. И. Адуло [и др.]; среди авт. И. А. Бирич. — Минск, 2020. — Т. 3. — С. 287—291. — ISBN 978-985-581-433-8(т. 3).
Узнагароды Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»Толкачёв Евгений Аркадьевич // Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы Прэмія імя Ф. І. Фёдарава Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Толкачёв Евгений Аркадьевич // Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы Талкачоў, Яўген Аркадзьевіч (доктар фізіка-матэматычных навук; 1945—2021) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Лекция доктора физико-математических наук, профессора Толкачева Евгения Аркадьевича «Искусственный интеллект: роботы против или за человека» // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Беларусі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Аўтары падручнікаў