Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжой — ваенныя саветнікі і ваенспецы з СССР, накіраваныя ў дапамогу замежным узброеным сілам. Яны працавалі ў розных краінах Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, аказваючы падтрымку ў ваенным будаўніцтве, падтрыхтоўцы кадраў, засваенні ўзбраення. У зонах ваенных дзеянняў вайскоўцы пры неабходнасці маглі ўдзельнічаць у баях. Адпраўка саветнікаў і ваенспецаў з’яўлялася адным з ключавых напрамкаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Савецкага Саюза. Праз замежныя місіі пашыраўся ўплыў дзяржавы, выпрабоўвалася новае ўзбраенне і ваенная тэхніка, вайскоўцы атрымлівалі карысныя веды і вопыт, узброеныя сілы шэрагу краін свету ўладкоўваліся па савецкім вобразе і падабенстве. Пры ўсім тым камандзіроўкі былі спалучаны са шматлікімі цяжкасцямі для саміх спецыялістаў, няведаннем чужых рэалій, непрыемнымі інцыдэнтамі і незадаволенасцю падсаветных.
Да гэтай катэгорыі ваеннаслужачых не адносіцца асабісты склад часцей кантынгентаў, якія на пастаяннай аснове дыслакаваліся за мяжой (Група савецкіх войск у Германіі, Паўночная група войск і іншыя).
Дзейнасць Як пісаў расійскі гісторык , ваеннае супрацоўніцтва Савецкага Саюза з іншымі краінамі ў многім выпадках абумаўлялася ідэалагічнымі матывамі (такое меркаванне пераважае ў публіцыстыцы і ў многіх навуковых працах): падтрымка лаяльных рэжымаў, якія ўзялі курс на пабудову сацыялізму. Таксама яно грунтавалася на ваенна-стратэгічных інтарэсах савецкага ўрада: распраўсюджванне ўплыву, перашкоджванне зацвярджэнню ў той ці іншай дзяржаве прысутнасці краін-суперніц, галоўным чынам — ЗША. Таксама часта ўлады кіраваліся эканамічный выгадай ад продажу зброі і ўзбраення, здабычы на аснове заключаных дагавораў прыродных рэсурсаў і гэтак далей. Адпраўка вайскоўцаў у дапамогу замежным арміям стала адным з напрамкаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва.
Паводле супрацоўніка Ваеннага ўніверсітэта МА РФ Вячаслава Ныркова, да задач савецкіх ваеннаслужачых за мяжой ставіліся: распрацоўка прапаноў і рэкамендацый па пытаннях фарміравання, тэхнічнага абсталявання і прымянення нацыянальных узброеных сіл; аказанне дапамогі ў падтрыманні баявой гатоўнасці, арганізацыі баявой і аператыўнай падрыхтоўкі войск і штабоў; аказанне дапамогі ў засваенні ваеннай тэхнікі і ўзбраення; арганізацыя сістэмы падрыхтоўкі ваенных кадраў; удзел у будаўніцтве аб’ектаў абароннага прызначэння. Часта кадры накіроўваліся ў тыя краіны, якія набывалі савецкае ўзбраенне. У зонах ваенных дзеянняў яны пры неабходнасці маглі ўдзельнічаць у баях. Многія кансультанты часта станавіліся як бы другім, «рэзервовым нумарам разліку» пры падсаветных камандзірах і начальніках, іх своеасаблівым ценем. Часам даводзілася працаваць у супрацоўніцтве з ідэалагічнымі праціўнікамі: ізраільцянамі ў Эфіопіі, партугальцамі ў Анголе, амерыканцамі ў Чылі, брытанцамі ў Замбіі і Танзаніі. У некаторых выпадках савецкім спецыялістам складалі канкурэнцыю ваеннаслужачыя з армій сацыялістычных краін, напрыклад, кітайцы, румыны альбо ўсходнія немцы.
Арганізацыя Вайскоўцы-камандзіровачнікі былі падзелены на дзве групы — ваенныя саветнікі і ваенныя спецыялісты (ваенспецы). Першыя займаліся распрацоўкай асноватворных дакументаў і аказаннем дапамогі ў будаўніцтве і падрыхтоўцы нацыянальных узброеных сіл, другія адказвалі за засваенне і эксплуатацыю тэхнікі і ўзбраення.
Пэўны час дадзены напрамак дзейнасці, як і ўсё міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва, не меў спецыяльных апаратаў і органаў. Загадам міністра абароны СССР Аляскандра Васілеўскага ад 15 сакавіка 1951 года са складу Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба УС СССР быў выведзены 10-ы аддзел, на аснове якога створана 10-е ўпраўленне (таксама вядомае як «дзясятка»). Яго задачай стала арганізацыя ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі. Хутка ў складзе ўтвораны 9 напрамкаў: тры аператыўных (заходняе, паўднёва-заходняе і далёкаўсходняе), аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі, падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў, арганізацыйна-мабілізацыйны, узбраення і тэхнічнага абсталявання войск, кадраў, ліцэнзій і ўліку навукова-даследчых і вопытных работ, а таксама некалькі падраздзяленняў тэхнічнага забеспячэння. У дзейнасці ўпраўлення асаблівае значэнне набыла адпраўка кадраў за мяжу.
У многіх краінах пры міністры абароны, галоўнакамандуючым, рэвалюцыйным урадзе засноўвалася пасада галоўнага ваеннага саветніка (ГВС). Як правіла, гэта быў генерал-лейтэнант або генерал-палкоўнік, а па дасягненні штатнай колькасці ў адну тысячу чалавек місію мог узначаліць нават генерал арміі. ГВСы валодалі шырокімі паўнамоцтвамі аж да прамога выхаду на начальніка Генеральнага штаба і міністра абароны, а то і прэзідэнта краіны знаходжання. Яны станавілася магутным рычагом уздзеяння не толькі на ваенную, але і на знешнюю і ўнутраную палітыку дзяржаў-партнёраў. Там, дзе ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва выходзіла на пярэдні план, ГВС станавіўся другім пасля пасла савецкім прадстаўніком, а часам і засланяў яго.
Ніжэй за ГВС стаялі саветнікі ў вышэйшых штабах і службах. За імі ішлі прыпісаныя да камандуючых воінскіх фарміраванняў і інструктары. У зонах баявых дзеянняў існавала яшчэ адна падгрупа — афіцэры і салдаты, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў баяхНовиков, М. В. Советские военные советники в Испании в 1936—1937 гг. // Военно-исторический журнал : издание Министерства обороны России. — 04/01/2023.. Паводле спісаў 1949 года, уключаных у наменклатуру ЦК УКП(б), да саветніцкіх пасад адносіліся галоўныя ваенныя саветнікі, іх намеснікі, намеснікі галоўных ваенных саветнікаў па палітчастцы, старэйшыя ваенныя саветнікі і саветнікі пры начальніках асобных родаў войскаў, саветнікі пры начальніках аддзелаў генеральных штабоў, саветнікі пры камандуючых ваеннымі акругамі, войскамі, карпусамі, дывізіямі, саветнікі пры начальніках ваенных акадэмій.
Колькасць неабходных спецыялістаў, якіх узначальваў старшы групы ваенных спецыялістаў, і іх катэгорыі звычайна вызначаліся мясцовым камандаваннем зыходзячы з паставак савецкай баявой тэхнікі. Спіс жа саветнікаў зацвярджаўся і прапаноўваўся савецкім бокам, але мог быць цалкам або часткова адхілены партнёрамі. Кандыдатаў на замежныя місіі адбіралі з лепшых ваеннаслужачых цэнтральныя ўпраўленні і кадравыя органы абароннага ведамства праз камандуючых войскамі ваенных акругаў. Многія з іх скончылі ваенныя акадэміі і валодалі значным вопытам службы. Галоўнага і старэйшых ваенных саветнікаў зацвярджалі ў ЦК партыі. Адабраныя кандыдаты праходзілі дадатковае навучанне на зборах у Маскве.
Гісторыя
1921—1943 У жніўні 1921 года, яшчэ да ўтварэння СССР і ва ўмовах грамадзянскай вайны, кіраўніцтва РСФСР накіравала каманду ваенных спецыялістаў на чале з Міхаілам Фрунзэ да турэцкіх войск Мустафы Кемаля. З іх з’яўленнем звязваюць распрацоўку наступальных аперацый супраць грэкаў, якія ўвянчаліся першымі перамогамі туркаў у барацьбе з Антантай і султанскім урадам. Пры дапамозе замежных інструктараў атрымалася павысіць арганізаванасць раз’яднаных атрадаў рэвалюцыйнай армііЦыплин Виталий Геннадьевич. Советско-турецкие контакты по военным вопросам в начале 1920-х годов // Известия Саратовского университета. Новая серия. Серия История. Международные отношения. — 2019. — Т. 19, вып. 1. — ISSN 1819-4907.
У сакавіку 1923 годзе разгорнута ваенна-саветніцкая падтрымка для Кітая, а менавіта для прыхільнікаў Сунь Ятсена і Чан Кайшы. Усяго да 1927 года ў краіне пабывалі 135 вайскоўцаў, у тым ліку Васіль Блюхер, Міхаіл Барадзін, Аляксандр Чарапанаў, Павел Паўлаў і іншыя. Замежнікі ўнеслі вялікі ўклад у станаўленне Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі Паўднёвага Кітая (НРА), прынялі ўдзел у Паўночным паходзе, арганізавалі работу Акадэміі Вампу. Аднак з-за грамадзянскай вайны паміж Гаміньданам і КПК савецкая вайсковая прысутнасць згорнута. У 1937—1941 гадах ваенныя саветнікі і спецыялісты вярнуліся ў Кітай, дапамагаючы ў барацьбе супраць японскага ўварвання. Вайскоўцы рыхтавалі танкістаў, артылерыстаў, лётчыкаў, афіцэраў-пяхотнікаў, часта непасрэдна ўдзельнічалі ў баях. Станам на люты 1939 года замежны кантынгент складаў 3665 чалавекВоронкова, И. Ю. Крепкой дружбою сильны: Белорусский аспект советско-китайских отношений в 1920-1950-е годы // Беларуская думка : журнал. — 2015. — № 6. — С. 18—25..
У 1930-я гады вайскоўцы аказвалі садзейнічанне Манголіі па розных пытаннях, Турцыі ў парашутнай падрыхтоўцы, Францыі па пытаннях ваенных зносіх і парашутнай падрытхоўцы. Як адзначалі расійскія гісторыкі Марыя Дацішына і Андрэй Сарокін, ініцыятарам супрацоўніцтва звычайна былі іншыя краіны. У асноўным замежныя партнёры запытвалі кансультацыіМария Дацишина, Андрей Сорокин. «Турецкая делегация просит прислать образцы предметов вооружения…»: Документы «Особой папки» о международном военном сотрудничестве СССР в 1930-е годы // Родина : журнал. — 2020. — № 11(1120).. У гэты ж перыяд савецкія ваеннаслужачыя адзначыліся ўдзелам у грамадзянскай вайне ў Іспаніі, падтрымаўшы рэспубліканцаў у супрацьстаянні з франкістамі. Усяго ў канфлікце прынялі ўдзел 3000 чалавек: агульнавайсковыя спецыялісты, лётчыкі, танкісты, маракі і іншыя. Галоўнымі саветнікамі ў краіне ў розны перыяд былі Ян Берзін (1936—1937), (1937—1938) і Кузьма Качанаў (1938—1939). Вопыт баявых дзеянняў у Іспаніі лёг у аснову падрыхтоўкі СССР да будучага сусветнага канфліктуБельков, Д. А. Красная армия накануне Великой Отечественной войны: использование опыта локальных войн // Новый исторический вестник: журнал. — 2005. — № 2(13)..
1944—1953 У завяршальны перыяд Вялікай Айчыннай і пасля Другой сусветнай савецкіх вайскоўцаў пачалі накіроўваць у камандзіроўкі ва Усходнюю Еўропу, а з 1949 года таксама ў Германскую Дэмакратычную Рэспубліку. Па даных МЗС СССР, ужо да канца 1949 года ў рэгіён былі накіраваны 187 спецыялістаў для аказання тэхнічнай дапамогі і 61 ваенны саветнік. У 1950 годзе толькі ў Чэхаславакію паслана 1000 кадраў для арганізацыі Узброеных сіл. Такім чынам, у пачатку 1950-х гадоў войскі ўсходнееўрапейскіх дзяржаў былі інтэграваныя ў савецкія баявыя парадкі і рэарганізаваны па савецкім узоры. Фактычна праведзена падрыхтоўчая работа да аб’яднання армій у будучую Арганізацыю Варшаўска дагавора.
Першапачаткова знаходжанне саветнікаў успрымалася як часовая з’ява, звязаная з рашэннем канкрэтных разавых задач, але з пачатку 1949 года падыход да гэтага інстытуту пачаў прыкметна змяняцца. Да сярэдзіны года з вялікай выразнасцю праявілася ўзаемнае імкненне Масквы і рэгіянальнай камуністычнай эліты ператварыць савецкую прысутнасць у пастаянны фактар. Прычыны такой перамены вынікалі з абставін Халоднай вайны. Кантынгенты пачалі згортваць толькі пасля антыкамуністычных хваляванняў 1956 года ў Польшчы і Венгрыі.
У 1940—1950-х гадах савецкія спецыялісты знаходзіліся ў КНР і КНДР. У першым выпадку яны адказвалі за супрацьпаветраную абарону Шанхая, рыхтавалі кадры для Народна-вызваленчай арміі Кітая, дапамагалі ў асваенні тэхнікі. У другім вайскоўцы прынялі ўдзел у станаўленні Карэйскай народнай арміі. У пачатковы перыяд Карэйскай вайны 1950—1953 гадоў кансультанты пакінулі паўвостраўРЦХИДНИ. Ф. 17, оп. 137, д. 409, л. 107, 134—135., але пры гэтым з тэрыторыі Кітая войскі ўрада Пхеньяна падтрымліваў 64-ы знішчальны авіякорпус.
1954—1991 З сярэдзіны 50-х гадоў савецкі ўплыў нарастае ў новых незалежных дзяржавах «трэцяга свету». З гэтага часу колькасць краін, якім Масква аказвала дапамогу ў будаўніцтве Узброеных Сіл, значна ўзрастае. Шмат у чым гэтаму спрыяў XX з’езд КПСС (люты 1956 года). На ім агучаны заклік «усяляк умацоўваць брацкія адносіны, дружбу і супрацоўніцтва не толькі з краінамі народнай дэмакратыі, але і з народамі іншых дзяржаў, якія стаяць на пазіцыі міру; падтрымліваць тыя краіны, якія не даюць уцягваць сябе ў агрэсіўныя блокі; ісці насустрач усім сілам, якія зацікаўлены ў захаванні міру». Пашырэнне геаграфіі і ўзрастанне аб’ёмаў аказання Савецкім Саюзам дапамогі абумоўлівалі вострую патрэбу ў адпаведных кадрах — саветніках, спецыялістах, інструктарах і перакладчыках.