Універсітэт Паўночнай Брытанскай Калумбіі () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Прынс-Джордж у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Агульная характарыстыка Нягледзячы на падабенства назвы, універсітэт не мае ніякага дачынення да Універсітэта Брытанскай Калумбіі, з'яўляючыся цалкам самастойнай установай вышэйшай адукацыі. Універсітэт з'яўляецца адным з найменшых у правінцыі і больш арыентуецца на даследаванні, чым на дыдактыку. Галоўны кампус знаходзіцца ў горадзе Прынс-Джордж, універсітэт таксама мае некалькі невялікіх рэгіянальных кампусаў на поўначы Брытанскай Калумбіі ў гарадах Прынс-Руперт, Тэрас, Куэснел і Форт-Сэнт-Джон. Дзякуючы свайму паўночнаму размяшчэнню, універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі арктычных універсітэтаў.
Структура Аддзяленне медыцынскіх навук Аддзяленне эканомікі Аддзяленне прыродазнаўчых навук Аддзяленне інфарматыкі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады