Cheetah MMPV («Medium Mine Protected Vehicle» — «Сярэдняя машына з супрацьміннай абаронай») — прататып бронемашыны, створаны кампаніяй Force Protection, Inc., падраздзяленнем General Dynamics. Задуманы як частка лінейкі браніраваных ваенных машын Force Protection, якая ўключае машыны класа MRAP Buffalo і Cougar і лёгкую абароненую патрульную машыну Ocelot (LPPV).

Канструкцыя заснавана на паўднёваафрыканскай лёгкабраняванай машыне класа RG-31 Charger, прызначанай для разведкі і падтрымання ўнутранай бяспекі.

У пачатку 2007 года заяўлена, што поўная вытворчасць можа пачацца ў ліпені 2007 года. Аднак у маі 2007 года Корпус марской пяхоты ЗША заказаў 1200 адзінак браневікоў International MaxxPro ад кампаніі-канкурэнта. У той жа час Force Protection атрымала заказ на 14 MRAP катэгорыі III Buffalo$12M for 14 Buffalo MRAP-III Vehicles. У сувязі з гэтым у жніўні 2008 года праект скасаваны. Усяго было выраблена 13 прататыпаў.

Крыніцы

Спасылкі

Тэхнічны ліст Cheetah MMPV

Катэгорыя:Бранятэхніка ЗША