Та́лькаўская апера́цыя — аперацыя партызан па падрыве чыгуначнага моста цераз раку Талька каля станцыі Талька ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Аперацыю праводзілі 9 кастрычніка 1942 года 140 партызан атрада «Полымя» (камандзір Я. Ф. Філіпскіх) і атрада імя І. В. Сталіна (камандзір У. А. Ціхаміраў) з дапамогай падпольшчыкаў станцыі Талька.

Гарнізон аховы моста налічваў каля 40 чалавек, меў 4 дзоты, гармату, 2 станковыя і 4 ручныя кулямёты. Гарнізон на станцыі Талька налічваў каля 300 чалавек. Увечары 8 кастрычніка партызаны перакрылі шляхі падыходу падмацаванняў праціўніка да моста, замініравалі чыгуначныя пуці і адначасова напалі на ахову моста і чыгуначнай станцыі. Мост быў падарваны і былі пушчаны пад адхон 2 чыгуначныя саставы на ўчастках чыгункі на Блужу і Вярэйцы. Пасля аперацыі партызаны забралі трафеі і арганізавана адышлі.

У выніку здзейсненай аперацыі рух паяздоў па чыгунцы быў спынены на 12 сутак.

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:1942 год у Беларусі Катэгорыя:Падзеі 9 кастрычніка Катэгорыя:Канфлікты 1942 года Катэгорыя:Гісторыя Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Талька (вёска) Катэгорыя:Кастрычнік 1942 года