Нова-Шатландскі ўніверсітэт мастацтва і дызайну () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Галіфакс у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.

Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана Ганнай Леановенс у 1887 годзе як школа мастацтваў і дызайну. Пазней школа была перайменавана ў Нова-Шатландскі каледж мастацтваў у 1925 годзе. У 1969 годзе ўстанова была перайменавана ў Нова-Шатландскі каледж мастацтваў і дызайну і пачала прапаноўваць ступені бакалаўра, стаўшы першай мастацкай ВНУ ў Канадзе, якая выдае дыпломы аб вышэйшай адукацыі. Сучасную назву ўстанова атрымала ў 2003 годзе.

Структура Факультэт дызайну Факультэт выяўленчага мастацтва Факультэт гісторыі мастацтва і сучаснай культуры Факультэт медыямастацтваў Факультэт рамёстваў Школа пашыранага навучання Фундацыя Бібліятэка Мастацкая галерэя

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады