Тама́нерхор (), таксама вядомы як Хор Святога Фамы — хор хлопчыкаў з горада Лейпцыг (Германія). Адзін са старэйшых музычных калектываў свету.
Заснаваны ў XIII стагоддзі пры царкве Сявтога Томаса (Томаскірхе, ) разам са школай (Томасшуле, ), дзе навучалі спевам і гульні на аргане. Хор спачатку ўдзельнічаў у набажэнствах, а ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя і ў грамадскіх мерапрыемствах. У 1753—1850 гадах Таманерхорам кіраваў Іаган Себасцьян Бах, які напісаў для яго шэраг твораў. Склад хору перыядычна мяняецца. У 1960-я гады хор складаўся з 80 хлопчыкаў ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў (падзелены на групы дыскантаў, альтаў, тэнараў і басоў). Усе ўдзельнікі хору з’яўляюцца адначасова выхаванцамі Томасшуле, дзе атрымліваюць музычную і агульную сярэднюю адукацыю, а таксама вучацца гульні на розных музычных інструментах.
Сучасны Таманерхор з’яўляецца адным з цэнтраў захавання бахаўскіх традыцый у харавой музыцы. Гастралюе ў Германіі і за мяжой, спявае ў царкве Святога Фамы ў Лейпцыгу.
Зноскі
Літаратура
Тома́нерхор // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 334—336. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.
Маркина Л. Г., Муравлёва Е. Н., Муравлёва Н. В. THOMANERCHOR ТОМАНЕРХОР // Культура Германии: лингвострановедческий словарь: свыше 5000 единиц / под общ. ред. проф. Н. В. Муравлёвой. — М.: АСТ, 2006. — С. 987. — 1181 с. — 3000 экз. — ISBN 5-17-038383-5.
Спасылкі Лейпцигский хор мальчиков «Томанерхор» // Санкт-Пецярбургская філармонія
Катэгорыя:Хоры Катэгорыя:Акадэмічныя калектывы Германіі Катэгорыя:Культура Саксоніі Катэгорыя:Лейпцыг