Сібіл Лін Шэперд (; нар. , Мемфіс, Тэнесі) — амерыканская актрыса, спявачка і мадэль. Уладальніца трох прэмій «Залаты глобус», а таксама чатырохразовая намінантка на прэмію «Эмі».
Найбольшую вядомасць ёй прынеслі ролі ў фільмах «Апошні кінасеанс» (1971), «Разбіваючы сэрцы» (1972) і «Таксіст» (1976), а таксама серыялах «Дэтэктыўнае агенцтва „Месяцовае святло“» (1985—1989), «Сібіл» (1995—1998), «Секс у іншым горадзе» (2007—2009) і «Яснавідзец» (2008—2013).
Зноскі