MXT-MV (Military Extreme Truck — Military Version) — амерыканскі бронеаўтамабіль вытворчасці Navistar Defence, даччынай кампаніі Navistar International. Ваенная версія грамадзянскага аўтамабіля MXT.
Гісторыя За распрацоўку адказвалі Джым Бартэль, Дык Рыф, Уэс Шульц, Рон Берд, Джон Глас, Пол Кляйн і Брыт Смарт. Першая дэманстрацыя адбылася ў кастрычніку 2005 года на штогадовай выставе Асацыяцыі арміі ЗША (AUSA), якая прайшла ў Вашынгтонскім канферэнц-цэнтры. У жніўні наступнага года на Абердзінскім палігоне прэзентавана версія MXT-MVA. Першапачаткова меркавалася, што бранявік будзе прыняты на ўзбраенне арміі ЗША, але замест яго вайскоўцы набылі Oshkosh M-ATV.
У 2009 годзе Узброеныя сілы Вялікабрытаніі заключылі кантракт на пастаўку MXT-MVA (у брытанскіх войсках атрымаў найменне Husky). Бронеаўтамабіль прыйшоў на змену Land Rover Snatch, які апынуўся недастаткова абароненым. Бранявік выкарыстоўваўся падчас вайны ў Афганістане.
Варыянты Даступны варыянты з трыма рознымі канфігурацыямі кабіны. Стандартная небраняваная версія атрымала пазначэнне MV.
Версія з новым шасі мае найменне M-ATV.
Ізраільскай кампанія Plasan распрацавана версія MVA (Military Extreme Truck — Military Version Armored). У машыне прадугледжаны на выбар два камплекты здымнай броні (A-Kit і B-Kit) з павышаным узроўнем абароны ад куль, мін і самаробных выбуховых прылад.
Мадыфікацыя Husky была створана з улікам патрэб брытанскай арміі па праграме Tactical Support Vehicle (TSV).
Аператары
(да 2022)
Крыніцы
Спасылкі International : Military and Government LLC Navistar Defense MXT Vehicles
Катэгорыя:Пазадарожнікі Катэгорыя:Бранятэхніка ЗША Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта