Аквакота (з іт. «прыгатаваная вада») — гарачы італьянскі хлебны суп на булёне, першапачаткова быў сялянскай ежай. Паходзіць з прыбярэжнай зоны Марэма, што уключае паўднёвую Таскану і паўночны Лацыё. Страва была вынайдзена як спосаб прыгатавання чэрствага хлеба.

Гісторыя Рэцэпт аквакоты, верагодна, прыдумалі вугальшчыкі, якія працавалі ў лясах Тасканы і звычайна былі вельмі беднымі. Страву таксама гатавалі фермеры і пастухі ў рэгіёне Марэма. Часам суп часам падавалі як закуску анціпасто, першую страву ў італьянскай трапезе. У наш час суп застаецца папулярнай стравай у Марэме і па ўсёй Італіі.

Суп аквакота быў прыдуманы як спосаб ужываць у ежу чэрствы, зацвярдзелы хлеб. Людзі, якія працавалі па-за домам на працягу значнага перыяду часу, такія як лесарубы і пастухі, бралі з сабой хлеб і іншыя прадукты, якія можна было доўга захоўваць (напрыклад, панчэту і салёную траску). Аквакотту рыхтавалі, каб размякчаць у ёй чэрствы хлеб.

Інгрэдыенты Гістарычна асноўнымі інгрэдыентамі аквакоты былі вада, чэрствы хлеб, цыбуля, памідоры і аліўкавы алей, а таксама розная гародніна і рэшткі ежы. У пачатку 1800-х гадоў у некаторых рэцэптах замест памідораў, што не былі распаўсюджанай ежай у Італіі да «апошніх дзесяцігоддзяў дзевятнаццатага стагоддзя», выкарыстоўваўся агрэста, кіслы сок, атрыманы з напаўспелага вінаграда.

У наш час У сучасных рэцэптах аквакоты выкарыстоўваецца чэрствы, свежы або падсмажаны хлеб, і дадаткова могуць уключацца такія інгрэдыенты, як булён з агародніны, яйкі, сыры (напрыклад, пармезан ці пекарына таскана), сельдэрэй, часнык, базілік, бабы, капуста, капуста кейл, цытрынавы сок, соль, перац, бульба і іншыя. У некаторых версіях могуць выкарыстоўвацца грыбы, такія як баравікі, дзікарослыя травы, а таксама ліставыя гародніна і зеляніна, напрыклад, рукала, мята, мангольд, цыкорыя, цыкорыя салатная (эндывій), зеляніна дзьмухаўца, валяр'яна і іншыя. Страву можна заправіць яйкам пашот.

Сучасныя варыянты можна гатаваць загадзя, ад некалькіх гадзін да сутак, захоўваць у халодным месцы або ў халадзільніку і разаграваць перад ужываннем. Таксама суп можна замарозіць.

Варыяцыі Acquacotta con funghi — гэта варыянт аквакоты, дзе галоўным інгрэдыентам з'яўляюцца баравікі. Дадатковыя інгрэдыенты ўключаюць хлеб, булён або ваду, кансерваваныя таматы, пармезан, яйкі, мяту палявую, часнык, пятрушку, аліўкавы алей, соль і перац.

Acquacotta con peperoni — гэты рэцэпт супу ўключае сельдэрэй, чырвоны перац і часнык.

Зноскі

Катэгорыя:Стравы паводле алфавіта Катэгорыя:Супы Катэгорыя:Супы з агародніны Катэгорыя:Італьянская кухня