Кейп-Брэтанскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сідней у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.

Агульная характарыстыка Гэта адзіная ВНУ на востраве Кейп-Брэтан. Адкрыты ў 1951 годзе як кампус Універсітэта Святога Францыска Ксаверыя. У 1963 годзе ён атрымаў статус каледжа. У 1968 годзе адкрыўся Нова-Шатландскі ўсходні тэхналагічны інстытут, які ў 1974 годзе аб’яднаўся з каледжам, які ў 1982 годзе атрымае статус універсітэцкага каледжа. У 2004 годзе ўстанова была перайменавана ў Брэтанскі ўніверсітэт, а ў наступным 2005 годзе — у Кейп-Брэтанскі ўніверсітэт.

Структура Школа мастацтваў і сацыяльных навук Школа бізнесу Школа адукацыі і здароўя Школа прыродазнаўчых навук і тэхналогій Школа медсястрынства

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады