Тамбо́ўская раўні́на () — нізіна ў цэнтральнай частцы еўрапейскай часткі Расіі, у Тамбоўскай, часткова ў Разанскай і Варонежскай абласцях.

Тамбоўская раўніна займае асноўную частку Окска-Данской раўніны (паўночную і цэнтральную). Складзена лёсападобнымі суглінкамі, пад якімі знаходзіцца дняпроўская марэна, ніжэй — пясчана-гліністыя адклады неагену. Рэкі: Цна з прытокамі, Дон, Варонеж, Біцюг і іншыя. У ландшафтах лесастэп з чарназёмамі і шэрымі ляснымі глебамі.

Большая частка тэрыторыі раўніны пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Вырошчваюцца збожжавыя культуры, сланечнік, цукровыя буракі, бульба.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Раўніны Расіі Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская раўніна Катэгорыя:Геаграфія Варонежскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Разанскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Тамбоўскай вобласці