Вадзім Іванавіч Юсаў (; , Клаўдзіна — , ) — савецкі і расійскі кінааператар, які заваяваў сусветную вядомасць сваім супрацоўніцтвам з рэжысёрамі Андрэем Таркоўскім, Георгіем Данеліяй і Сяргеем Бандарчуком, педагог. Народны артыст РСФСР (1979), лаўрэат Ленінскай прэміі (1982), Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1977). Лаўрэат Венецыянскага кінафестывалю — «Залатая Азелла» (1988), трохразовы лаўрэат нацыянальнай кінапрэміі «Ніка» (1991, 1992, 2004) і ўладальнік ганаровай прэміі «Залаты арол» (2013).
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Вадзім Іванавіч Юсаў · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.