Анжаліка Мельнікава, па нараджэнні Бялевіч (нар. , Нясвіж) — беларуская спецыялістка ў галіне камунікацыі, перакладчыца-рэферэнт, палітычная актывістка.

Біяграфія Нарадзілася 12 лютага 1988 года ў Нясвіжы. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, а таксама Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

Да 2018 года працавала намесніцай генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь»Новы экамаршрут адкрыўся ў Шаркаўшчынскім раёне. 19 сентября 2017, пасля пайшла ў дэкрэтны адпачынак.

У 2020 годзе Мельнікаву двойчы затрымлівалі на пратэстах у Беларусі, з гэтай прычыны яна з сям’ёй з’ехала з краіны. Падчас палітычнага крызісу ў Беларусі далучылася да каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення як каардынатарка праектаў.

На выбарах у Каардынацыйную раду 3-га склікання была па спісе «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“», які 3 мая 2024 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем». Выбрана спікеркай Каардынацыйнай рады.

27 сакавіка 2025 года Павел Латушка падаў зварот у ў сувязі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай. Па інфармацыі польскіх сілавікоў, яна пакінула Польшчу за некалькі тыдняў да таго. НАУ самастойна вызначыла, што мабільная прылада Мельнікавай была лакалізавана на тэрыторыі Беларусі 19 і 25 сакавіка. Пры гэтым адзін з яе гаджэтаў яшчэ 18 сакавіка знаходзіўся ў Варшаве.

Сям’я У разводзе, мае дзвюх дачок: Ганну і Таццяну. Былы муж, ⁣Андрэй Мельнікаў, спецыяліст па ІТ.

Крыніцы

Катэгорыя:Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Спікеры Каардынацыйнай рады Катэгорыя:Члены фракцыі Кааліцыя Латушкі і рух «За свабоду»