Сезар Торэс Марцінес (; 1905 — 14 лістапада 1988) — іспанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. У перыяд Другой рэспублікі быў грамадзянскім губернатарам Луга, Альмерыі, Авілы, Хаэна і Гранады.
Біяграфія Нарадзіўся ў Галісіі.
Вывучаў права ва ўніверсітэце Сант’яга-дэ-Кампастэла. Далей працаваў юрыстам. З юнацтва быў членам Аўтаномнай галісійскай рэспубліканскай арганізацыі, заснаванай Сант’яга Касарэсам Кірога, з якім падтрымліваў цесныя сяброўскія адносіны. Пазней уступіў у партыю Рэспубліканская левая.
У гады Другой рэспублікі быў грамадзянскім губернатарам правінцый Луга, Альмерыя, Авіла і Хаэн.
У чэрвені 1936 года прызначаны грамадзянскім губернатарам Гранады. Гэтую пасаду займаў да пачатку грамадзянскай вайны. Ужо 20 ліпеня арыштаваны мяцежнымі вайскоўцамі і заключаны ў турму.
Асуджаны ваенна-палявым судом да больш чым трыццаці гадоў турмы. Таксама быў пазбаўлены права займацца адвакацкай дзейнасцю. У студзені 1944 года вызвалены ўмоўна-датэрмінова.
Вярнуўся ў родную Галісію, дзе ў 1954 годзе стаў членам савета дырэктараў Banco de Vigo.
Прыватнае жыццё Двойчы быў у шлюбе: з Жазефінай Дыяс Торэс (1933) і Эльвірай Габерна Лага (1954).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Юрысты Іспаніі Катэгорыя:Юрысты XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы)